ВІКТАР ДАШКЕВІЧ УЗНАГАРОДЖАНЫ ГАНАРОВЫМ ЗВАННЕМ «ЗАСЛУЖАНЫ АРТЫСТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ»

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №427 ад 24 лістапад 2016 года артыст, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Віктар Дашкевіч узнагароджаны ганаровым званнем «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь»

Віктар Мікалаевіч працуе ў тэатры імя Якуба Коласа з 1973 года пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута.

Таленавіты акцёр. Стрыманы і дакладны. Абаяльны прафесіянал. З аўтарытэтным меркаваннем.

За стварэнне вобраза Палікара ў спектаклі «Званы Віцебска» ўзнагароджаны Дыпломам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па выніках Рэспубліканскага агляду творчых прац. На Міжнародным тэатральным фестывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы» ў 1999 годзе ўдастоены прыза глядацкіх сімпатый за вобраз Мнішака ў спектаклі «Чорная нявеста» А.Дударава. У 2004 годзе выязджаў на міжнародныя тэатральныя фестывалі ў Трабзон (Турцыя) і «Белая вежа» (Брэст, Беларусь), дзе станоўча ацэнена праца акцёра над роллю Пастара ў спектаклі «Бацька» А.Стрындберга.

З 1981 па 2006 год працаваў загадчыкам трупы тэатра. У тым ліку дзякуючы яму былі ажыццёўлены выезды творчай групы тэатра на міжнародныя фестывалі ў гарады Трабзон, Эдынбург, Парыж.

За вялікі ўклад у эстэтычнае і духоўнае выхаванне гледачоў, актыўную асветніцкую дзейнасць на творчых сустрэчах з гледачом, радыё і тэлебачанні Віктар Дашкевіч узнагароджаны Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1996), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2006), нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2003), медалём Францыска Скарыны (2010), дыпломам Беларускага Саюза тэатральных дзеячаў (2011).

Тэатр імя Якуба Коласа шчыра віншуе Віктара Мікалаевіча! І жадае далейных творчых поспехаў і новых роляў!

Комментарии

Поздравляем!!!Гордимся любим.Всего самого доброго!!!!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка