ВЕЧАР ПАМЯЦІ ЗІНАІДЫ КАНАПЕЛЬКІ

8 снежня на камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбыўся вечар памяці, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння народнай артысткі БCCР Зінаіды Ігнатаўны Канапелькі.

Выдатная актрыса, сапраўдны патрыёт, ганаровы грамадзянін горада Віцебска, 60 год свайго жыцця яна прысвяціла служэнню Коласаўскаму тэатру, стварыўшы вялікі шэраг яскравых вобразаў. У гэты дзень ва ўтульнай зале сабраліся сапраўдныя прыхільнікі яе творчасці, яе асобы, хто яшчэ памятае народную артыстку на сцэне. Гледачы ўбачылі архіўныя відэазапісы з удзелам Зінаіды Ігнатаўны ў розных спектаклях («Трывога», «Трыбунал», «Будзьце здаровы!» і іншых), рэдкія фотаздымкі, пачулі цудоўны, мілагучны, незабыўны  голас самой юбіляркі.

На жаль, многія яе творчыя работы не захаваліся, таму артысты-коласаўцы вырашылі іх узнавіць, прадставіўшы гледачу ўрыўкі з тых пастановак: «Рэвізор» М.Гогаля, «Алазанская даліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага, «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы, «Марыя Сцюарт» Ф.Шылера, «Верачка» А.Макаёнка, «Мудрамер» М.Матукоўскага, «Старая актрыса на ролю жонкі Дастаеўскага» Э.Радзінскага. Сёння, вядома, яны ўжо ўспрымаюцца крыху па-іншаму, таму на вечары адчуваўся сучасны погляд на п’есы і спектаклі мінулых гадоў. Наступнікі Зінаіды Ігнатаўны нават паспрабавалі ўвасобіць тыя вобразы, пра якія марыла гэтая актрыса, але, на жаль, не стварыла: Ніну Зарэчную з «Чайкі» А.Чэхава (гэты маналог годна прачытала Ірына Цішкевіч) і Старую з «Апошняга тэрміну» В.Распуціна (у гэтай ролі цудоўна выступіла заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова). Цёплую, амаль сямейную атмасферу ў глядзельнай зале стварылі вядучыя вечара Святлана Сухадолава і Арцём Блахін. Яны прыгадалі многія старонкі творчага і асабістага жыцця славутай актрысы. Цёплыя словы пра Зінаіду Ігнатаўну выказалі мастацкі кіраўнік Коласаўскага тэатра Міхась Краснабаеў, народная артыстка Беларусі Святлана Акружная і пляменніца Зінаіды Ігнатаўны Наталля Лагунова.

Рэжысёрам вечара памяці выступіў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў, а сцэнар падрыхтаваў кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі Алесь Замкоўскі. Дзякуй усім, хто прымаў у ім удзел!

  

  

  

  

  

  

  

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка