УЗНАГАРОДЫ НА ПАЧАТКУ СЕЗОНА

На ўрачыстым сходзе з нагоды адкрыцця новага, 92-га тэатральнага сезону ў прысутнасці ўсяго калектыву з рук міністра культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Святлова атрымалі заслужаныя ўзнагароды наступныя творчыя работнікі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Нагрудны знак Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Белару» быў уручаны заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь Таццяне Ліхачовай. Двойчы прыемна было атрымаць узнагароду напярэдадні юбілейнай даты, якую актрыса адзначыць 24 верасня.

Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь былі ўганараваныя памочнік рэжысёра Святлана Дашкевіч і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Рыгор Шацько. Гэтыя людзі добра вядомыя не толькі ў тэатры, але і ва ўсім горадзе. Святлана Мікалаеўна значную частку свайго жыцця прысвяціла самаадданай працы ў літаратурнай частцы. Яна вядомая як стваральніца гарадскога фестывалю «Школьны тэатр», арганізатар многіх юбілейных вечароў, перакладчык на беларускую мову многіх п’ес. якія ў розныя гады упрыгожвалі афішу коласаўскага тэатра. Рыгор Іванавіч вядомы не толькі як цудоўны артыст, за яго плячыма яшчэ шматгадовая праца на пасадзе дырэктара Коласаўскага тэатра.

Граматамі міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны вядучы майстар сцэны Юрась Цвірка, які таксама хутка адзначыць свой юбілей і яго больш малады калега, артыст Цімур Жусупаў.

Падзякі Міністра культуры былі аб’яўлены артыстам тэатра Ульяне Ацясавай і Вікторыі Шамардзіной. Гэта маладыя і вельмі перспектыўныя актрысы, будучыня і надзея коласаўскай сцэны.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка