УЗНАГАРОДЫ НА ДЗЕНЬ ТЭАТРА

Вядома, што Міжнародны дзень тэатра не застаецца для коласаўцаў без узнагарод. На ўрачыстым сходзе, які адбыўся 30 сакавіка, творчы калектыў віншавалі дырэктар тэатра Аляксандр Старых, мастацкі кіраўнік Міхась Краснабаеў, загадчык трупы Святлана Дашкевіч, кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі Алесь Замкоўскі. Не забыліся пра Валерыя Маслюка, якому ў гэты дзень споўнілася б 65, яго прывіталі апладысментамі. Віншавалі таксама з днём нараджэння вядучага майстра сцэны Наталлю Аладку і маладую артыстку Анастасію Рэўчанка з уручэннем прыза БСТД «Крыштальная кветка». Дзякавалі артыстам, якія 26 сакавіка ўдзельнічалі ў праекце «Казкі для дарослых», які прайшоў у канцэртнай зале «Віцебск» і быў таксама прысвечаны Міжнароднаму дню тэатра: галоўны ініцыятар і натхняльнік Ірына Цішкевіч, Яўген Лук’янаў, Пятро Ламан, Раіса Грыбовіч, Вольга Куляшова, Арцём Герак, Аляксей Анісеня, Анастасія Рэўчанка, Ганна Дубчанка, Арцём Блахін, Аляксей Стома, заслужаныя артысткі Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна і Таццяна Ліхачова.

Лепшым падарункам для артыстаў з’яўляецца прызнанне гледчоў, але, вядома, і ўзнагароды - таксама прыемная рэч. Прыз Коласаўкага тэатра атрымала заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна. Ганаровую грамату адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Віцебска - артыст Аляксей Анісеня. Падзякі Міністра культуры Рэспублікі Беларусь былі ўручаны артыстам Святлане Сухадолавай і Арцёму Блахіну, Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь - Уладзіславу Жураўлёву, Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь - вядучаму майстру сцэны Ірыне Цішкевіч.

Жадаем усім узнагароджаным новых роляў і творчых здабыткаў, светлага шляху на сцэне, любові і вернасці абранаму жыццёваму накірунку!

  

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка