УЗНАГАРОДЫ КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА НА ФЕСТЫВАЛІ Ў НАВАШАХЦІНСКУ

29.05.2025

Сталі вядомыя вынікі IX Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Любовь, что движет солнце и светила» ў расійскім Навашахцінску, на якім Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа паказаў спектакль «Дзеці. Вёрсты» паводле творчасці Якуба Коласа.

Пастаноўка Інэс Амамі ўзнагароджаная дыпломам «Прыз глядацкіх сімпатый». Мастак-пастаноўшчык Андрэй Жыгур. Кампазітар Павел Салдацікаў. Аўтар п'есы - Арцём Казюханаў.

Раіса Грыбовіч, выканаўца ролі Кабеты, адзначаная дыпломам імя народнага артыста СССР М.І.Бушнова «За лепшую жаночую ролю». Спецыяльнымі дыпломамі журы фестывалю «За высокую місію служэння тэатру» ўзнагароджаныя Раіса Грыбовіч і Генадзь Гайдук, выканаўца ролі Станцыйнага наглядчыка, уладальнік медаля Францыска Скарыны.

Віншуем тэатр імя Якуба Коласа і яго артыстаў, зычым далейшых творчых поспехаў!

 

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X