«УСЕ МЫШЫ ЛЮБЯЦЬ СЫР» У МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ АБАРОНЫ ДЗЯЦЕЙ

30.05.2025

Спектаклі для дзяцей займаюць значнае месца ў афішы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Штогод коласаўцы абнаўляюць рэпертуар для юных гледачоў, паказваюць новую пастаноўку падчас навагодніх святаў, пастаянна выязджаюць са спектаклямі ў школы, дзіцячыя садкі і аздараўляльныя лагеры Віцебскай вобласці і горада Віцебска. Як жа радасна бачыць у зале зацікаўленыя дзіцячыя вочы, чуць гучныя несціханыя апладысменты і звонкі смех!

 

1 чэрвеня (нядзеля), у 12:00, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, тэатр імя Якуба Коласа пакажа для юных гледачоў рамантычную казку «УСЕ МЫШЫ ЛЮБЯЦЬ СЫР»  па п'есе венгерскага драматурга Дзьюлы Урбана.

Галоўныя героі казкі — два вясёлыя мышаняты, Фружы і Шома. Яны маглі б сябраваць і гора не ведаць, але перад імі ўзнікае сур'ёзная перашкода: Фружы – белага колеру, а Шома — шэрага. Гэта розніца бачна ўсім, і асабліва – бацькам герояў, якія бясконца спрачаюцца адно з адным і са сваімі дзецьмі. Але да шчасця, на дапамогу мышанятам прыходзіць Ізольда, Вялікая Чараўніца-Кошка. У фінале гісторыі ўсё ўстае на свае месцы, і героі знаходзяць шчасце. Бо насамрэч колер не важны, а важна, што ўсе мышы, без выключэння, любяць сыр!

Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля Вячаслаў Грушоў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь. Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка. Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Пераклад п'есы на беларускую мову Пятра Ламана, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.

Квіткі – у касе тэатра. Тэлефон 62-63-81.
Рэжым працы касы:
аўторак-пятніца – з 12.30 да 19.30,
субота-нядзеля – з 12.30 да 18.30.
Выходны – панядзелак.

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X