«УСЕ МЫШЫ ЛЮБЯЦЬ СЫР». ПРЭМ’ЕРА АДБУДЗЕЦЦА Ў КАСТРЫЧНІКУ

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа рыхтуецца новы спектакль для юных гледачоў. І, вядома, для іх бацькоў таксама. Бо ўжо некалькі год запар у нашым тэатры дзейнічае такая форма, як сямейны прагляд спектакляў. І адбываецца ён зазвычай па суботах на камернай сцэне. Новая пастаноўка – гэта рамантычная казка для дзяцей і дарослых «Усе мышы любяць сыр». Яе аўтар – знакаміты венгерскі пісьменнік Дзьюла Урбан, вядомы па казцы «Блакітны шчанюк»,  што даўно стала класікай дзіцячай драматургіі і мультыплікацыі.

Галоўныя героі казкі на Коласаўскай сцэне — два вясёлыя мышаняты, Фружы і Шома. Яны маглі б сябраваць і гора не ведаць, але перад імі ўзнікае сур'ёзная перашкода: Фружы – белага колеру, а Шома — шэрага. Гэта розніца бачна ўсім, і асабліва – бацькам герояў, якія бясконца спрачаюцца адно з адным і са сваімі дзецьмі. Але да шчасця, на дапамогу мышанятам прыходзіць Ізольда, Вялікая Чараўніца-Кошка. У фінале гісторыі ўсё ўстае на свае месцы, і героі знаходзяць шчасце. Бо насамрэч колер не важны, а важна, што ўсе мышы, без выключэння, любяць сыр!

Адпраўляйцеся хутчэй і вы ў неверагодную прыгоду разам з адважнымі мышанятамі. Спазнайце чароўную сілу дабра ў гэтай дзіўнай, амаль шэкспіраўскай гісторыі.

Над новым спектаклем працуе рэжысёр-пастаноўшчык, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў. Мастак-пастаноўшчык Святлана Макаранка. Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Пераклад казкі на беларускую мову ажыццявіў Пятро Ламан.

У спектаклі занятыя: Валянціна Багданава / Анжаліка Баркоўская (Лідзі), Вадзім Асвяцінскі (Мартан), Герман Дымарэцкі (Шома), Уладзіслаў Жураўлёў (Альбін), Наталля Аладка / Ніна Обухава (Віялета), Паліна Крашэўская / Таццяна Рогат (Фружы), Святлана Жукоўская / Вольга Куляшова (Ізольда, Вялікая Чараўніца-Кошка).

Прэм’ера рамантычнай казкі «Усе мышы любяць сыр»
адбудзецца 31 кастрычніка, а 12-й гадзіне,
на камернай сцэне тэатра.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка