УНУЧКА РЭЖЫСЁРА АЛЯКСАНДРА СКІБНЕЎСКАГА Ў КОЛАСАЎСКІМ ТЭАТРЫ
29.07.2025
У ліпені Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа наведала Вольга Юр'еўна Гусева - унучка славутага беларускага рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, прафесара Аляксандра Браніслававіча Скібнеўскага.

Аляксандр Браніслававіч узначальваў Коласаўскі тэатр у 1949-1958 гадах. Гэты перыяд лічыцца адным з найбольш плённых у яго творчай дзейнасці. Аляксандр Скібнеўскі паставіў такія выдатныя спектаклі, як «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы, «На дне» Максіма Горкага, «Жывы труп» Льва Талстога, «Людзі і д'яблы» Кандрата Крапівы, «Выбачайце, калі ласка!» Андрэя Макаёнка, «Вяселле Крачынскага» Аляксандра Сухаво-Кабыліна і шэраг іншых. Усе яны ўвайшлі ў залаты фонд беларускага сцэнічнага мастацтва. Апрача таго, Аляксандр Браніслававіч з'яўляецца аўтарам шэрагу тэатразнаўчых артыкулаў, метадычных дапаможнікаў па рэжысуры і манаграфіі «Народны артыст СССР А.К.Ільінскі».
Вольга Юр'еўна распавяла многа цікавага пра жыццё Аляксандра Браніслававіча і яго сям'і, перадала лісты і фотаздымкі.



















Добавить комментарий