У ЮБІЛЕЙНЫ ГОД!

Шаноўныя аматары тэатральнага мастацтва ўвогуле
і творчасці Коласаўскага тэатра ў прыватнасці!

Што б ні адбывалася ў жыцці, заўжды спадзяешся, што ў новым годзе ўсё будзе лепш. Хаця б крыху, але абавязкова лепш. Паколькі без такіх сподзеваў і свет, і пошукі сэнсу, і доўгія дарогі робяцца шэрымі і не прыносяць задавальнення.

Няхай новы, 2016-ы, год поўніцца новымі надзеямі! Няхай усе выпрабаванні будуць толькі на карысць! Хай здзесніцца запланаванае, думкі будуць больш мудрымі, а пачуцці – добразычлівымі і шчырымі!

Давайце разам ствараць наш Коласаўскі тэатр – наш агульны творчы дом!

Хай будзе ў сем’ях вашых мір,
І разуменне, і пяшчота –
Калі любоў – не страсці вір –
Дух акрыляе у турботах!

Дай Бог здароўя вам збанок
І поўны келіх весялосці,
Каб не зваліла стома з ног,
Пакуль да вас даедуць госці!

З Новым Годам і Калядамі!

А ТАКСАМА НАГАДВАЕМ,
што ў 2016 годзе Коласаўскі тэатр адзначае сваё 90-годдзе!

Сачыце за навінамі на нашым сайце і святкуйце разам з намі!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка