У ВЕРАСНІ – ГАСТРОЛІ НОВАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА З МІНСКА

20.06.2025

У верасні на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа – гастролі Новага драматычнага тэатра. Мінскія артысты пакажуць спектаклі для дарослых і дзяцей.

17 верасня (19:00) – драма-фікшн «ФАБРИЧНАЯ ДЕВЧОНКА» па п’есе Аляксандра Валодзіна.

  

Аляксандр Валодзін – найбольш папулярны пісьменнік савецкай эпохі, які даследаваў у сваіх творах болевыя кропкі і глыбінную сутнасць часу. Многія найперш помняць аўтара па кінастужках, знятых па яго сцэнарах – «Пять вечеров» Мікіты Міхалкова, «Осенний марафон» і «Насця» Георгія Данэлія, «С любимыми не расставайтесь» Паўла Арсёнава.

«Фабричная девчонка» першая п'еса Аляксандра Валодзіна, напісаная ў 1956 годзе. Гэта была новая драматургія для таго часу, якая агаляла сацыяльныя праблемы савецкай рэчаіснасці, якая не магла не выклікаць спрэчак і вострых дыскусій. Але не зважаючы ні на што п'еса з поспехам ішла ў лепшых тэатрах Расіі і за мяжой.

  

У спектаклі расказваецца гісторыя пра чуллівых і простых дзяўчат Жэню, Лёлю, Надзю і Іру, якія вераць у каханне і спрабуюць разабрацца ў сваіх асабістых адносінах, бароняць права на прыватнае жыццё, ідуць супраць плыні. Шчырая і чалавечая гісторыя ўражвае сваёй праўдзівасцю і праўдай жыцця, актуальная, блізкая і зразумелая ва ўсе часы.

Сцэна аформлена як кінапавільён, зроблены стылізацыя 50-х гадоў. Збор твораў Леніна, камсамольскія значкі, савецкія рэчы: радыёпрымач, будзільнік, падшклянкі, сшыткі, часопісы… Створаны нават муляж старой відэакамеры.

«Спектакль зрабілі так, нібыта здымаюць фільм пра гэтых дзяўчат. – расказваў у адным з інтэрв’ю рэжысёр спектакля Сяргей Кулікоўскі. – Праўда, будзе незразумела: ці то здымаюць дакументальны фільм пра іх у межах п’есы, ці то сёння здымаецца кіно пра тыя часы. Няхай глядач сам вырашае».

  

Мастак-пастаноўшчык Марына Шуста. Рэжысёр па пластыцы Марына Баранава. Мастак па святле Таццяна Кудзінава.

У спектаклі занятыя: Надезея Анціповіч (Лёля), Мілана Іванова (Яўгенія Шульжэнка), Ксенія Асташонак (Надзея Лапіна), Людміла Баталава (Ганна Пятроўна), Дзмітрий Кузняцоў (Федзя), Валерый Агаян (Кінааператар), Васіль Ніцко (Мужчына / Іваноў / Кінарэжысёр), Сяргей Уласаў (Мужчына, Іваноў), Сяргей Шырочын (Макараў), Таццяна Жданава (Клара Паўлаўна), Таццяна Булгакава (Клара Паўлаўна), Лізавета Машковіч (Вера), Дзмітрый Ціхановіч (Бібічаў).

Узроставае абмежаванне – 16+. Працягласць – 2 гадзіны 10 хвілін з антрактам. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі на спектакль «Фабричная девчонка» можна набыць анлайн.

18 верасня (19:00) – любоўны фарс «АМУРНЫЕ ЗАБАВЫ» па п’есе П'ера дэ Марыва «Гульня кахання і выпадку».

  

«Каханне – тая яшчэ штучка. Ніколі не ведаеш, у якім касцюме яна з'явіцца. Можа, у смокінгу, а можа – у брудных чаравіках…»

Што, калі лёс – гэта ўсяго толькі гульня, а каханне – яе падступны дылер, які картуе так, як ёй захочацца? У спектаклі «Амурные забавы» героі рызыкуюць паставіць на кон усё – статус, гонар і нават сэрца – дзеля шанцу разгадаць сапраўдную сутнасць пачуццяў.

  

Па сюжэце спадар Аргон думае выдаць замуж дачку Сільвію. Са сваім даўнім прыяцелем, у якога вырас сын Дарант, яны дамаўляюцца, што пазнаёмяць дзяцей і, калі тыя адзін аднаму спадабаюцца, пажэняць іх.

Сільвія, жадаючы зразумець, які чалавек яе нарачоны, наважваецца на выкрут. Яна змяняецца месцамі са сваёй прыслужніцай Лізэтай. І ўсё б нічога, калі б Даранту не прыйшла дакладная такая ж ідэя і ён не паўстаў у ролі свайго слугі Арлекіна.

Падман, пераапрананні, інтрыгі і тонкі эратызм галантнага стагоддзя – мы кідаем выклік класіцы і ператвараем яе ў выбуховы кактэйль запалу і досціпу. У гэтым свеце немагчыма зразумець, хто каму прыслужніца, хто гаспадар, хто кахае, а хто гуляе. Бо калі сэрцы б’юцца ва ўнісон, хіба важна, хто пад маскай?

«Амурные забавы» – гэта спектакль, дзе каханне смяецца ў твар логіцы, дзе іскры ляцяць паміж героямі, а кожны новы паварот сюжэта толькі мацней заблытвае вузел пачуццяў. Ці гатовы вы рызыкнуць і згуляць у гэтую гульню? Але будзьце асцярожныя – стаўкі вельмі высокія!

  

Рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Кулікоўскі. Рэжысёр Лізавета Машковіч. Мастак-пастаноўшчык Лідзія Малашанка. Мастак па святле Уладзіслаў Рыхтэр. Балетмайстар-пастаноўшчык Павел Стрэльчанка.

У ролях: Надзея Анціповіч (Сільвія), Яна Кірноз (Сільвія), Аксана Баранок (Гувернантка), Таццяна Жданава (Гувернантка), Валерый Глазкоў (Спадар Аргон), Васіль Ніцко (Спадар Аргон), Мілана Іванова (Лізэта), Анастасія Аляксеева (Лізэта), Данііл Казак (Марыё), Дзмітрый Кузняцоў (Арлекін), Дзмітрый Ціхановіч (Дорант), Фёдар Пясецкі (Дорант).

Узроставае абмежаванне – 18+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі на спектакль «Амурные забавы» можна набыць анлайн.

Для віцебскіх дзяцей мінскія артысты прывязуць казку «ПРИНЦ И ЧУДОВИЩЕ» па п'есе Яўгена Тышчука. Паказы адбудуцца 17 і 18 верасня, у 11:00 і 13:00.

  

«Принц и чудовище» гарэзлівы і вясёлы спектакль. У некаторым царстве жыла-была прынцэса. Не, не простая прынцэса, а прынцэса-хуліганка, агідніца і гарэза, дакладней – пачвара.

Хуліганская казка-жарт спадабаецца як дзецям, гэтак і іх бацькам, бо ўвесь гэты прыгодніцкі гармідар не без глыбокага сэнсу і маралі.

  

Рэжысёр-пастаноўшчык і мастак-пастаноўшчык Міхал Лашыцкі. У ролях – Надзея Анціповіч, Аксана Баранок, Наталля Капітонава, Ірына Карніевіч, Арцём Пінчук, Васіль Ніцко.

Працягласць – 1 гадзіна. Узроставае абмежаванне – 0+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра. Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля – с 10:00 до 19:00,
перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X