У СВЯТЛАНЫ АКРУЖНОЙ - НОВАЯ ПАЧЭСНАЯ ЎЗНАГАРОДА!

Народная артыстка Беларусі Святлана Акружная добра вядомая ў рэспубліцы як актрыса тэатра і кіно, як выдатны тэатральны творца, грамадскі дзеяч. Яна  зрабіла вялікі ўнёсак у гісторыю беларускага тэатральнага мастацтва. Створаныя ёю вобразы вылучаюцца вялікім майстэрствам, тонкім псіхалагізмам і мастацкай глыбінёй. Яе творчасць адзначана шматлікімі дзяржаўнымі і грамадскімі ўзнагародамі.   Сярод іх: імянны прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка», прэмія імя З.Тусналобавай-Марчанка «За мацярынскую мужнасць» Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, персанальная надбаўка і Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, медаль і ордэн Францыска Скарыны, прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»  і многія іншыя. Нядаўна да іх далучылася яшчэ адна – нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі». Так было адзначана яе высокае прафесійнае майстэрства, шматгадовая плённая праца, значны асабісты ўклад на карысць беларускаму тэатру. Нагрудны знак Святлане Арцёмаўне ўручыла кансультант аддзела прафесійнага мастацтва ўпраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Лізавета Сяргееўна Грэнкевіч на агульным сходзе работнікаў тэатра, прысвечаным адкрыццю новага, 94-га тэатральнага сезону. Трэба зазначыць, што ганаровая ўзнагарода супала з 50-годдзем творчай працы выдатнай актрысы на коласаўскай сцэне.

Далучаемся да віншаванняў і жадаем Святлане Арцёмаўне яшчэ доўгіх год  творчага і грамадскага жыцця, няўрымслівасці, моцнага здароўя, духоўнай моцы, аптымізму!

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка