У СНЕЖНІ НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ - ГАСТРОЛІ ТЭАТРА-СТУДЫІ КІНААКЦЁРА З МІНСКА

30.10.2025

2 і 3 снежня на коласаўскай сцэне - гастролі Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Мінскія артысты пакажуць камедыю, вадэвіль і казачную феерыю.


2 снежня (19:00) - камедыя на 2-е дзеі «ДУРАК ВАШЕГО МУЖА» паводле п'есы Франсіса Вебера «Вячэра дурняў».

Квіткі можна набыць анлайн

  

Вядомы, багаты і папулярны кнігавыдавец П'ер Брашан разам з такімі ж, як ён, заможнымі сябрамі забаўляўся тым, што запрашаў на вячэру ў сераду кожнага тыдня дзіўных, недарэчных, з пацешнымі, з пункту гледжання кампаніі, прыхільнасцямі і звычкамі людзей.

Іх як бы прымалі сур'ёзна, але здзекаваліся з іх выдасканалена і з асалодай. Але менавіта ў гэтую сераду П'ера Брошана схапіў радыкуліт, ды яшчэ ён пасварыўся з жонкай, якая пайшла невядома куды – планы Брашана абваліліся. Але запрошаны на гэты вечар Франсуа Піньён – бухгалтар з міністэрства, жарсна захоплены будаваннем з запалак архітэктурных аб'ектаў, – усё ж такі зайшоў да Брашана… І жыццё закруцілася колам дзякуючы гэтаму дзіўнаму, самотнаму і вельмі непрадказальнаму чалавеку. І зусім не так, як гэта планаваў П'ер Брашан.

  

Рэжысёр-пастаноўшчык — Аляксандр Яфрэмаў, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Сцэнаграфія і касцюмы Лідзіі Малашанка. Кампазітар Леанід Шырын.

У спектаклі заняты: Антон Жукаў / Віктар Рыбчынскі (П'ер), Таццяна Фёдарава / Яна Хадановіч-Лапаніцына (Крысціна), Юрый Баранаў / Анатоль Галуб (Франсуа), Уладзімір Іваноў / Глеб Раманоўскі (Лёблан), Дар'я Карпечанкава / Карына Кастусік / Дзіяна Каржанец (Марлен), Сяргей Беляковіч / Арцём Давідовіч / Ягор Лёгкін (Шаваль), Святаслаў Астрамовіч (Мена).

Прэм'ера - 28 сакавіка 2025 года.

Працягласць - 2 гадзіны 20 хвілін з антрактам. Узроставае абмежаванне - 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.


3 снежня (19:00) - вадэвіль на 1-у дзею «ОГРАБЛЕНИЕ В ПОЛНОЧЬ» па п'есе Міраслава Мітравіча.

Квіткі можна набыць анлайн.

  

Спектакль «Ограбление в полночь» – вясёлая, займальная камедыя з жыцця гандлёвых работнікаў з прыгодамі, гісторыямі кахання і рабаваннем.

…Ноч. Намеснік дырэктара ўнівермага затрымаўся на працы. Заўтра рэвізія. У яго вялікая нястача. Трэба тэрмінова прывесці бухгалтарскія дакументы ў парадак.

Нечакана ва ўнівермаг пракрадаецца злодзей. Цягам ночы ў краме з'яўляюцца жонка і палюбоўніца. Падзеі імкліва развіваюцца…

  

Рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Кашпераў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мастак па касцюмах Ніна Гурло. Кампазітар Алег Залётнеў. Балетмайстар Наталля Фурман. Камп'ютарнае аранжаванне Веліміра Залётнева. Кансультант па вакале Алена Сёмікава. Пераклад з сербскага і вершы В.Канстанцінава і Б.Рацэра.

У спектаклі бяруць удзел Арцём Давідовіч, Антон Жукаў, Дар'я Карпечанкава, Віялета Крыванос, Ягор Лёгкін, Ірына Мароз, Дзмітрый Пусцільнік, Глеб Раманоўскі, Рыгор Салаўёў, Таццяна Фёдарава.

Прэм'ера - 5 лютага 2010 года.

Працягласць - 1 гадзіна 20 хвілін без антракту. Узроставае абмежаванне - 18+. Спектакль ідзе на рускай мове.


Для дзяцей мінскія артысты пакажуць казачную феерыю «ЩЕЛКУНЧИК» па п'есе Алены Палешчанкавай паводле казкі Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана.

Чым заняцца дзецям позным зімовым вечарам, калі мароз праганяе з вуліцы запазнелых мінакоў, снег іскрыцца і рыпае пад чаравікамі, а сняжынкі круцяцца ў калядным вальсе? Вядома ж, глядзець казку, казку пра Шчаўкунка і Мышынага караля! Гэтую дзіўную казку ведае і любіць не адно пакаленне дзяцей. Тысячы дзіцячых сэрцаў заміралі ад незвычайных калядных прыгод Мары і Шчаўкунка, іх чароўнаму і цудоўнаум каханню пляскала ў далоні велізарная колькасць гледачоў.

Драматург Алена Палешчанкова стварыла сваю версію гэтай гісторыі, у якой гледачы разам з артыстамі трапляюць у казачны свет фантазій, кахання і спраўджаных надзей.

Рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Палешчанкоў. Мастак-пастаноўшчык Леанід Пруднікаў. Мастак па касцюмах Ніна Гурло. Кампазітар Алег Залётнеў. Харэограф Алена Рыбчынская.

У спектаклі занятыя: заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кашпераў, Ірына Нарбекова, Ала Проліч, Святлана Сухавей, Анатоль Цярпіцкі, Аляксандр Цімошкін; артысты тэатра і кіно Анатоль Гур'еў, Вольга Дароніна, Антон Жукаў, Уладзімір Іваноў, Дар'я Карпечанкава, Карына Кастусік, Дзіяна Каржанец, Віялета Крыванос, Ягор Лёгкін, Ірына Мароз, Глеб Раманоўскі, Віктар Рыбчынскі, Рыгор Салаўёў, Таццяна Фёдарава.

Прэм'ера - 7 студзеня 1998 года.

Працягласць - 1 гадзіна 20 хвілін. Спектакль ідзе на рускай мове.


Квіткі на спектаклі тэатра-студыі кінаакцёра - у касе тэатра імя Якуба Коласа.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля - з 9:30 да 19:30.
Перапынкі на абед - 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.
Даведкі па тэлефоне ў Віцебску (+375 212) 62 63 81.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X