У МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ТЭАТРА - «ЦАЛУЙ МЯНЕ, КЭТ!»

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа  традыцыйна святкуе Міжнародны дзень тэатра разам са сваімі гледачамі. Сёлета, 27 сакавіка, коласаўцы пакажуць музычную камедыю «Цалуй мяне, Кэт!».

Гісторыя, напісаная амерыканскімі драматургамі Сэмуэлам і Бэлай Співак, - гэта так званае «апавяданне ў апавяданні». Знешні сюжэт - пастаноўка знакамітай камедыі Уільяма Шэкспіра «Утаймаванне наравістай», а ўнутраны - непасрэдна сама гэтая камедыя. Такім чынам у дзень тэатра артысты раскажуць і пакажуць унутранае тэатральнае жыццё, адзін вечар з творчага жыцця. У цэнтры сюжэта – ўзаемаадносіны былых закаханых і калегаў па сцэне: дзікаватай актрысы Лілі Ванэсі і нязгодлівага акцёра, рэжысёра Фрэда Грэхэма. Ці атрымаецца ў іх стварыць прыгожыя, вытанчаныя вобразы герояў Шэкспіра, калі Грэхэма пераследуюць гангстары, а Лілі адмаўляецца выходзіць на сцэну, бо раўнуе былога мужа да маладой актрысы?

Рэжысёр-пастаноўшчык новага спектакля - мастацкі кіраўнік тэатра Міхась Краснабаеў. Мастак-пастаноўшчык - галоўны мастак тэатра Святлана Макаранка. Кампазітар Руслан Стаброўскі. Харэаграфія Дзіяны Юрчанка. Пераклад і тэксты песень Алеся Замкоўскага.

У спектаклі занятыя: Арцём Блахін (Фрэд Грэхэм, Пятруча), Генадзь Гайдук (Гары Трэвар, Баптыста), Дар’я Французава (міс Лэйн (Лу), Б’янка), Уладзіслаў Жураўлёў (Ральф, памочнік рэжысёра), Тамара Краснабаева-Чарняк (Лілі Ванэсі, Катарына), Алёна Чыстабаева (Хэці), Герман Дымарэцкі (Пол, Філіп), Арцём Герак (Біл Кэлхоўн, Лючэнцыа), Цімур Жусупаў (Першы Гангстар), Яўген Бераснеў (Другі Гангстар), Юрась Цвірка (Харысан Хоўэл), Дзмітрый Каваленка (Джэк Купер, Гартэнзіа), Аляксандр Казлоў (Майкл Леман, Грэміа), Ульяна Ацясава, Наталля Саламаха-Конанава, Святлана Сухадолава, Вікторыя Шамардзіна (Танцоркі).

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі на спектакль можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
ці на сайце kvitki.by.

Любіце Коласаўскі тэатр, як ён любіць вас!

Сачыце за афішай!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка