У МЕЖАХ АКЦЫІ «ЖЫВАЯ ГІСТОРЫЯ»

 

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа далучыўся да акцыі «Жывая гісторыя», арганізаванай па дамоўленасці паміж Міністрам культуры А.Маркевічам і Міністрам адукацыі А.Іванцом у межах рэалізацыі Рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2022 годзе Года гістарычнай памяці. 5 кастрычніка для вучні школ і гімназій горада Віцебска на вялікай сцэне тэатра адбыліся паказы драматычнай балады «Не пакідай мяне...» па аднайменнай п’есе сучаснага беларускага драматурга Аляксея Дударава.

 

Спектакль расказвае пра 1944 год, пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра жанчын на вайне. Зусім хутка пачнецца Беларуская наступальная аперацыя. У былой панскай сядзібе ў мястэчку Бесядзь дасведчаны франтавік-разведчык, капітан Міхасёў павінны за дваццаць дзён падрыхтаваць да адказнача задання чатырох... дзяўчын.

 

Ядвіга Гурская, Аля Ладысева, Зіна Бацян, Вераніка Крэміс... Як ператварыць гэтых амаль што дзяўчынак у сапраўдных разведчыц, прыстасаваных да жахаў вайны? Як расказаць тым, якія толькі пачынаюць сваё жыццё, што вярнуцца з задання могуць не ўсе?

Спектакль тэатра імя Якуба Коласа - даніна памяці тым, хто цаной уласнага жыцця дапамог наблізіць Перамогу над фашызмам. І пра тое, наколькі вайна сваёй жорсткасцю, антыгуманнасцю, вычварэнствам супярэчыць чалавечай прыродзе, прызначэнню чалавека на Зямлі.

 

Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка. Сцэнаграфія і касцюмы Валерыя Юркевіча. Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Пластыка Дзіяны Юрчанка. Відэарад Алега Чарняка.

У спектаклі занятыя: Яўген Бераснеў (Міхасёў), Вікторыя Шамардзіна (Крэміс), Святлана Сухадолава (Ладысева), Ульяна Ацясава / Алёна Чыстабаева (Бацян), Дар’я Французава (Гурская), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў / заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка (Палкоўнік).

 

Наступныя паказы спектакля «Не пакідай мяне...» у межах акцыі «Жывая гісторыя» адбудуцца 13 кастрычніка для віцебскіх навучэнцаў і школьнікаў.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X