У МЕЖАХ АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНАГА ЭКСПЕРТНАГА ДЫЯЛОГУ «ВОБРАЗ БУДУЧЫНІ БЕЛАРУСІ 2026–2030» ПРАВОДЗІЦЦА МАШТАБНАЕ САЦЫЯЛАГІЧНАЕ АПЫТАННЕ

20.10.2025
Маштабнае сацыялагічнае сеткавае даследаванне праходзіць з 10 па 31 кастрычніка 2025 года адначасова па некалькіх методыках: збор прапаноў і ініцыятыў грамадзян тэматычнае анлайн-апытанне, бліц-апытанне. Яго канчатковая мэта - інфармацыйна-аналітычнае забеспячэнне прыняцця і рэалізацыі стратэгічных прыярытэтаў развіцця Рэспублікі Беларусь у бліжэйшую пяцігодку.
Анкета анлайн-апытання сфармавана з улікам абагульнення паведамленняў грамадзян, якія паступілі на платформу, і іншых раней праведзеных даследаванняў, утрымлівае надзённыя, хвалюючыя насельніцтва пытанні развіцця ключавых кірункаў і сфер жыцця краіны.
У прыватнасці, як беларусы ацэньваюць выкананне заданняў пяцігодкі якасці і Гады добраўпарадкавання, якія кірункі рэгулявання эканомікі падтрымліваюць, які шлях развіцця сацыяльнай сферы лічаць найболей перспектыўным? І ў цэлым, якой нашы грамадзяне бачаць Беларусь будучыні і сваю ролю ў дасягненні гэтага вобраза?
«Склаўся прававы алгарытм, калі праекты праграмных дакументаў, якія выносяцца на зацверджанне Усебеларускага народнага сходу, папярэдняе дапрацоўваюцца рабочымі групамі і праходзяць шырокае народнае абмеркаванне. Агульнанацыянальны экспертны дыялог – гэта яшчэ адзін унікальны фармат камунікацыі дзяржавы з грамадствам, які дазваляе не проста вывучыць грамадскай думкі, але і фактычна паўдзельнічаць кожнаму грамадзяніну ў фармаванні вобраза будучыні», - адзначыла кіраўнік Цэнтра аналізу грамадзянскіх ініцыятыў Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў «Народная пяцігодка» Кацярына Рэчыц.
Таксама ва ўсіх рэгіёнах краіны адбудзецца цыкл экспертных мерапрыемстваў па адной метадалогіі з удзелам грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый. Фінальным мерапрыемствам стане фарсайт-сесія Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.
Узяць удзел у агульнанацыянальным экспертным дыялогу «Вобраз будучыні Беларусі 2026-2030» можа кожны неабыякавы грамадзянін, які знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ананімна. Для гэтага трэба перайсці па адпаведным QR-кодзе ці спасылцы на сайт «Меркаванне.бел».



















Добавить комментарий