У МАІ – ГАСТРОЛІ ПУШКІНСКАГА МУЗЫЧНА-ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА

31.03.2026

У маі на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа – гастролі Пушкінскага музычна-драматычнага тэатра з горада Пушкіна Маскоўскай вобласці. Расійскія артысты пакажуць віцебскаму гледачу дзве музычныя камедыі «Здравствуйте, я ваша тётя!» і «Ограбление в полночь».


26 мая (19:00) – музычная камедыя на 2-е дзеі «ЗДРАВСТВУЙТЕ, Я ВАША ТЁТЯ!» па п'есе Брандана Томаса.

Квіткі можна набыць анлайн.

  

Героі гэтай лёгкай і дасціпнай камедыі – студэнты Джэк і Чарлей. Яны маладыя, і галоўнага для іх не пагоня за спадчынай багатай цётачкі з Бразіліі, а шчырае і натхняльнае каханне, дзеля якога яны здольныя на любую авантуру.

  

У госці да Чарлея прыязджае яго сваячка, знакамітая донна Люцыя Д’Альвадорац. Ён павінен убачыць яе ўпершыню ў жыцці. Прыяцелі мяркуюць запрасіць на сняданак з ёй сваіх каханых Эні і Кіці. Але цётачка затрымліваецца, а выхаваныя дзяўчаты адмаўляюцца ад спаткання без наяўнасці сталай лэдзі. Прыяцелі ў роспачы ўгаворваюць свайго сябра Бабса Баберлея, які вучыцца на акцёра, сыграць ролю мільянеркі.

  

Адначасова з «ілжэ-цётачкай» і спадарынямі ў доме з’яўляюцца бацька Джэка, палкоўнік у адстаўцы Фрэнсіс Чэснэй, а потым і апякун дзяўчат суддзя Спетлайг. Даведаўшыся, што ў доме знаходзіцца багатая ўдава, палкоўнік і адвакат збіраюцца ажаніцца з ёй. У самы разгар падзей у доме з'яўляецца сапраўдная донна Люцыя з выхаванкай. Падзеі прымаюць хаатычны характар.

  

Вельмі смешны і вельмі музычны спектакль стаў сапраўдным хітом тэатральнай Масквы адразу пасля прэм’еры ў сакавіку 2024 года. Спектакль быў кандыдатам на атрыманне прэміі «Залатая Маска» ў намінацыі «Аперэта/мюзікл» і ўвайшоў у лонг-ліст прэміі «Зорка тэатрала». Цудоўныя касцюмы, цікавыя дэкарацыі і яркая ігра акцёраў дазваляе гледачам атрымліваць задавальненне ад спектакля на працягу ўсяго дзеяння, а цудоўная музыка, жывыя вакальныя і танцавальныя нумары, аб’яднаныя арыгінальным рэжысёрскім і светлавым рашэннем, выклікаюць гучныя апладысменты глядзельнай залы.

  

У аснове лібрэта, напісанага найпапулярным пісьменнікам-сатырыкам 70-х гадоў XX стагоддзя Уладзімірам Паляковым – класічная п’еса Брандана Томаса, якая ўбачыла свет у XIX стагоддзі. Вершы для песень мюзікла напісаў культавы савецкі паэт Роберт Раждзественскі, а музыку – знакаміты савецкі кампазітар Оскар Фельцман.

Рэжысёр-пастаноўшчык Барыс Урэцкі. Музычны кіраўнік пастаноўкі Юры Лазар. Балетмайстар Андрэй Максімаў. Мастак па святле Дзяніс Вікулаў.

  

Ролі выконваюць: Юры Лазар (Френкерт Баберлей (Бабс), студэнт, сябар Чарлэя і Джэка), Раман Бакке (Чарлей Вейкем, студэнт, сябар Джэка), Антон Майер (Джэк Чэснэй, сын сэра Фрэнсіса Чэснэя, студэнт), заслужаны артыст Расіі Дзмітрый Быкаў (сэр Фрэнсіс Чэснэй, палкоўнік у адстаўцы), Яўген Башлыкоў (Стывен Спетлайг, суддзя), Алена Фартавая / Анастасія Кавалёва (Эні Спетлайг, пляменніца суддзі Спетлайга), Кацярына Ерына / Алена Раманава (Кіці Велен, выхаванка суддзі Спетлайга), Святлана Кім / Юліяна Суворава (донна Люцыя Д`Альвадорац, цётка Чарлэя Вейкема), Валянціна Віленская (Эла Дэлей, кампаньёнка донны Люцыі), Сяргей Гаўрылаў (Брассэт, лакей маладога Чэснэя).

Прэм'ера – 30 сакавіка 2024 года. Працягласць спектакля – 2 гадзіна 30 хвілін з антрактам. Узроставае абмежаванне – 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.


27 мая (19:00) – музычная камедыя на 2-е дзеі «ОГРАБЛЕНИЕ В ПОЛНОЧЬ» па п’есе Мар'яна Мітравіча.

Квіткі можна набыць анлайн.

  

Вясёлая, займальная камедыя з жыцця гандлёвых работнікаў з прыгодамі, выкрыццямі, з гісторыямі кахання і рабаваннем.

  

…Ноч. Дырэктар універмага затрымаўся на працы. Заўтра рэвізія. У яго вялікая нястача. Трэба тэрмінова прывесці бухгалтарскія дакументы ў парадак. Нечакана ва ўнівермаг пракрадаецца злодзей. Цягам ночы ў краме з’яўляюцца жонка і каханка дырэктара. Падзеі імкліва развіваюцца…

  

У першай пастаноўцы спектакля на Ленінградскім тэлебачанні ў сярэдзіне 70-х гадоў мінулага стагоддзя бліскалі Алег Басілашвілі, Уладзіслаў Стржэльчык, Наталля Ценякова і зусім маладзенькая Ірына Панароўская.

  

Лібрэта да спектакля напісалі культавыя савецкія камедыёграфы Барыс Рацэр і Уладзімір Канстанцінаў.

Пастаноўка Барыс Урэцкі і Раман Баке. Сцэнаграфія Максіма Філіпава. Балетмайстар Андрэй Максімаў. Музыка выдатнага пецярбургскага кампазітара Марка Самойлава. Музычны кіраўнік Юліяна Суворава.

  

У спектаклі занятыя: заслужаны артыст Расіі Дзмітрый Быкаў / Антон Ужароўскі (Мілан, дырэктар універмага), Яўген Башлыкоў / Сяргей Гаўрылаў (Дзьёла, злодзей), Святлана Каўка (Ілонка, жонка Мілана), Алена Фартавая / Кацярына Ерына / Алена Раманава (Ціца, каханка Мілана), Таццяна Сямёнава (Камісар паліцыі), Антон Майер (Інспектар паліцыі, сяржант).

Працягласць спектакля – 1 гадзіна 55 хвілін з антрактам. Узроставае абмежаванне – 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.


Квіткі можна набыць у касе тэатра.
Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым работы касы:
панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30,
перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X