У ЛЮДМІЛЫ ЗАГРАБЕЛЬНАЙ – ЮБІЛЕЙ

22 лютага 2022 года шаноўны юбілей святкуе актрыса і асістэнт рэжысёра Коласаўскага тэатра Людміла Аляксандраўна Заграбельная. Яна прысвяціла 50 год жыцця служэнню сцэнічнаму мастацтву і зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Вучылася ў студыі пры коласаўскім тэатры ў 1962-1964 гадах. Тут спасцігала азы акцёрскага майстэрства і ўжо рабіла першыя самастойныя крокі пад кіраўніцтвам Барыса Браганцава, а потым Іосіфа Папова, на тыя часы галоўных рэжысёраў тэатра. Сярод педагогаў студыі былі такія знакамітыя асобы, як народны артыст СССР і БССР Фёдар Шмакаў, народныя артысты БССР Цімох Сяргейчык. Алена Радзялоўская.

Першую ролю – Шурачку – яна сыграла ў рускай класічнай п’есе М.Горкага «Дачнікі». А потым адбылася сустрэча з вобразам Настачкі ў «Несцерцы» Віталя Вольскага, які дастаўся Людміле Заграбельнай ў спадчыну ад народнай артысткі БССР Зінаіды Канапелькі. Пэўную ролю ў гэтым выбары галоўнага рэжысёра сыгралі і выдатныя вакальныя дадзеныя Заграбельнай, яе прыгожы голас. На працягу 15 тэатральных сезонаў яна была любімай гераіняй актрысы. У гонар яе гэтым імем назвала нават сваю малодшую дачку. Актрыса добра памятае вялікіх акцёраў – сваіх колішніх партнёраў – Аляксандра Ільінскага, Фёдара Шмакава, Цімоха Сяргейчыка, Анатоля Труса, Зінаіду Канапельку.

Сярод роляў актрысы нямала лірычных гераінь – душэўна шчодрых, спагадлівых, здольных па-сапраўднаму любіць. Такіх, як Кардэлія ў шэкспіраўскім «Каралі Ліры», Алёнушка ў «Пунсовай кветачцы» І.Браўсевіч, Л.Карнаухавай, Вольга Кажуркіна («У дзень вяселля» В.Розава), Сыраежка («Жыла-была Сыраежка» В.Зіміна), Зіна з «Трыбунала» А.Макаёнка.

 

 

З цягам часу пайшлі ўзроставыя, характарныя ролі – Бабуля са «Снежнай каралевы» Я.Шварца, Зінаіда Сямёнаўна, маці Сашы, са «Старога дома» А.Казанцава, Шалавіна з драмы «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага, Пані з вадэвіляў «І смех, і грэх» Л.Родзевіча і У.Галубка, Зыбкіна з камедыі А.Астроўскага «Праўда – добра, а шчасце лепш», Ерамееўна з «Недарасці» Д.Фанвізіна.

 

Вельмі яскрава іграла ролі казачных персанажаў. Сярод іх - Шэйла («Белае мышанятка ў краіне катоў» С.Шклоўскага, А.Шыманава), Кікімара («Дарога з чорнага царства» А.Вербеца), Барабуля («Вядзьмарка і Дыназаўрык» А.Якімовіча).

   

Шмат гадоў актрыса сумяшчала асноўную прафесію з абавязкамі асістэнта рэжысёра, бездакорна арганізоўвала рэпетыцыйны працэс, якасны паказ даручаных ёй спектакляў.

Віншуем Людмілу Аляксандраўну з шаноўным юбілеем,
зычым моцнага здароўя, аптымізму, выдатнага настрою, доўгіх гадоў жыцця!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

           

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

           
          

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка