У ЛІПЕНІ НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ – КАМЕДЫЯ «СНИМУ КВАРТИРУ»

05.05.2026
12 ліпеня (18:00) запрашаем на гастролі расійскіх артыстаў тэатра і кіно (Масква). Камедыя «СНИМУ КВАРТИРУ» па п‘есе Вольгі Сцяпновай.
Апынуўшыся мімавольнымі ахвярамі ці то афёры, ці то простага непаразумення, трое мужчын арандуюць адну і тую ж кватэру.
Грошы заплачаны за паўгода наперад, кватэрная гаспадыня знікла, і тры незнаёмыя мужчыны вымушаны дзяліць паміж сабой невялікі пентхаўс у цэнтры Масквы.
Яны гатовы пазабіваць адзін аднаго, але высвятляецца, што простая чалавечая салідарнасць, спачуванне і суперажыванне здольныя ствараць цуды і змяняць лёсы сталых багатых мужчын.
Рэжысёр Ігар Ветраў. У спектаклі заняты Канстанцін Салаўёў, Аляксандр Навумаў, Міхал Дарожкін.
Працягласць спектакля – 1 гадзіна 30 хвілін без антракту. Узроставае абмежаванне – 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі можна набыць у касе тэатра.
Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30,
перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.



















Добавить комментарий