У КРАСАВІКУ – КАМЕДЫЯ ПРА КАТА І КАХАННЕ
27.02.2026
25 красавіка на вялікай коласаўскай сцэне – гастролі расійскіх артыстаў тэатра і кіно з Масквы. Для віцебскіх гледачоў будзе паказана камедыя «ТРИ ПЛЮС КОТ» па п'есе Яўгена Шастакова. Пачатак у 18:00.
Квіткі можна набыць анлайн.
Пра што спяваюць каты ўвесну на даху? Што б яны расказалі людзям, калі б захацелі з намі размаўляць? Што агульнага ў ката з мужчынам і якія агульныя праблемы іх яднаюць?
Вясёлы спектакль раскажа, як Кот дапамагаў свайму гаспадару Сяргею пазбыцца страху, знайсці волю і ўпэўненасць у пошуках кахання. Спектакль пра каханне, аповед пра тое, як падтрымаць блізкага чалавека і знайсці сваё шчасце.
У пастаноўцы занятыя артысты Канстанцін Салаўёў (ён жа рэжысёр), Іна Каралёва, Раман Грыбкоў, Юлія Малініна.
Узроставае абмежаванне – 18+.
Квіткі можна набыць у касе тэатра.
Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30,
перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.



















Добавить комментарий