У КРАСАВІКУ – ГАСТРОЛІ ГОМЕЛЬСКАГА АБЛАСНОГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА

 

12-13 красавіка на коласаўскай сцэне адбудуцца гастролі Гомельскага абласнога драматычнага тэатра. Госці з горада над Сожам прывязуць тры пастаноўкі: дзве для дарослых і адну для юнага гледача.

12 красавіка (19:00) будзе паказана лірычная камедыя «Нябесны ціхаход» па п’есе Аляксея Якаўлева (вершы Вячаслава Вербіна) «Я люблю цябе, эскадрылля». Яе сюжэт добра знаёмы, асабліва старэйшаму пакаленню гледачоў па аднайменнаму фільму, што выйшаў на экраны ў 1945 годзе.

 

Трое сяброў – франтавых лётчыкаў – далі адзін аднаму моцнае мужчынскае слова: не ўлюбляцца да канца вайны. Але што рабіць, калі кожныя абяцанні і зарокі здольныя развеяцца як воблака, калі на гарызонце з'яўляюцца выдатныя дзяўчыны? І не проста дзяўчыны, а амаль што анёлы. Дый крылы ў іх ёсць – іх дакладных самалётаў, «нябесных ціхаходаў» – лёгкіх начных бамбавікоў «У-2». Эх, і собіла ж маёра Булачкіна стаць камандзірам «жаночай» эскадрыллі!

Працягласць спектакля - 1 гадзіна 45 хвілін.

Дзеючыя асобы і выканаўцы:
Маёр Булачкін — Дзмітрый Байкоў
Капітан Кайсараў — Аляксандр Ільінскі
Старшы лейтэнант Туча – Андрэй Шыдлоўскі
Штурман Каця Кутузава — Лілія Госцева
Старшы лейтэнант Святлова — Віталія Цішкова
Лена — Марыя Хадзякова
Палкоўнік Рыбакоў — Уладзіслаў Карака
Ваенурач Фаіна Львовіч — Галіна Вевер
Старшына дзядзька Жора — Гіоргі Чантурыя
Лётчик — Дзмітрый Балашчанка | Кірыл Гайдук
Лётчыцы — Вера Грыцкевіч / Лізавета Альхоўка / Крысціна Шыпкова / Кацярына Уладзімірава

Рэжысёр-пастаноўшчык Андрэй Шыдлоўскі. Мастак-пастаноўшчык Аляксандр Кручковіч. Музычнае афармленне Дзмітрыя Няберава. У спектаклі гучаць песні Васіля Салаўёва-Сядога. Харэаграфія Аксаны Ражковай.

Спектакль ідзе на рускай мове. Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

13 красавіка (19:00) вы зможаце ўбачыць камедыю сучаснага беларускага драматурга Мікалая Рудкоўскага «Каханне без тармазоў».

 

Гледачоў чакае яркая гісторыя пра незвычайны любоўны трохкутнік, вяршыняй якога робіцца маладая кабета з вельмі нечаканымі рашэннямі, учынкамі і вывадамі. Ад яе кахання не выратавацца, як і ад дарожна-транспартнага здарэння за імгненне да таго, як яно адбудзецца! Героі спектакля пражываюць сюжэтныя перыпетыі і на сцэне, і на кінаэкране, дзе робяцца персанажамі любімых культавых фільмаў.

Дзеючыя асобы і выканаўцы:
Барыс — Міхаіл Грышачкін
Алена — Лізавета Альхоўка / Таццяна Кандраценка
Міхаіл — Дзмітрый Байкоў

Рэжысёр-пастаноўшчык Андрэй Шыдлоўскі. Мастак-пастаноўшчык Таццяна Стысіна. Музычнае афармленне Дзмітрыя Няберава. Харэаграфія Аксаны Ражковай.

Спектакль ідзе на рускай мове. Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

Для маленькіх гледачоў будзе паказана казка Андрэя Кружнова «Ратуйце Мігай Светлафорыча!»

Гаруха-Аваруха і мотапірат Тыр-Дзірак зафарбоўваюць шкельцы галоўнаму святлафору ў горадзе. Раніцай у горадзе адбываецца аўтастоўпатварэнне! Персанажы казак не могуць трапіць у свае казкі. Але пешаходная Зебра і Аўтошка, механік і канструктар, адпраўляюцца спачатку за чырвоным шкельцам да Чырвонай каралевы, а потым да Жоўтай і Зялёнай каралеў… Казка пра правілы дарожнага руху.

Дзеючыя асобы і выканаўцы:
Аўтошка — Аляксандр Ільінскі
Зебра-Пешаходная — Лілія Госцева / Вера Грыцкевіч
Гаруха-Аваруха — Віталія Зуева
Мотапірат ТЫР-ДЫР — Міхаіл Грышачкін
Каралева — Аляксандра Бычкова / Марыя Хадзякова / Ірына Кубліцкая / Віталія Зуева

Рэжысёр-пастаноўшчык Ірына Кубліцкая. Мастак-пастаноўшчык Таццяна Стысіна. Харэаграфія Аксаны Ражковай. Музычнае афармленне Ірыны Кубліцкай і Дзмітрыя Няберава.

Спектакль ідзе на рускай мове. Узроставае абмежаванне - 0+.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

           

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

           
          

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка