У КОЛАСАЎСКІМ ТЭАТРЫ – ВЫСТАВА «ВІЦЕБСК. ВЯСНА. ЛЮБОЎ»

13.04.2026

15 красавіка, у 18:30, у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа перад паказам прэм'еры спектакля «Зімы не будзе?» адбудзецца адкрыццё выставы «Віцебск. Вясна. Любоў». Арганізатар выставы – Віцебскі мастацкі музей (філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея), паказваецца ў межах святкавання 100-годдзя тэатра імя Якуба Коласа.

Тэатр – гэта не толькі ігра акцёраў і рэжысёрскае бачанне, але і цэлая палітра мастацтваў, якія пераплятаюцца, ствараючы непаўторную атмасферу. Напярэдадні прэм'еры спектакля «Зімы не будзе?» мы рады паказаць гледачам выставу жывапісу, якая стане візуальнай прадмовай да паказу пастаноўкі. Новы выставачны праект «Віцебск. Вясна. Любоў» напоўніць тэатральную прастору вясновымі фарбамі. Пададзеныя работы дэманструюць, наколькі мастак можа адчуваць і бачыць свет па-тэатральнаму. Кожны мастак гэта рэжысёр свайго палатна, і гледачы змогуць разгадаць задуму гэтага рэжысёра.

Віцебскіх мастакоў цікавяць не столькі факт і калізіі рэальнасці, колькі асабістае асацыяцыйнае ўспрыманне. Узбагачаецца мастацкая паэтыка, аўтар звяртаецца да ўнутранага сэнсу быцця, і гэта патрабуе нетрадыцыйнага падыходу да рашэння палатна. Рэальныя ўражанні робяцца грунтам для трансфармацыі рэчаіснасці, а прадметы і аб'екты – штуршком для фантазіі, што дазваляе выбудаваць пэўную мізансцэну карціны.

У экспазіцыі будуць паказаны мастацкія творы наступных аўтараў Васіль Васільеў, Андрэй Вайцяхоўскі, Святлана Урублеўская, Барыс Лалыка, Наталля Лавіцкая-Ярмолава, Віктар Мядзвецкі, Валерый Магучы, Аляксей Пшонка, Алег Скавародка, Аляксандр Слепаў, Вячаслаў Шайнураў, Уладзімір Шаппо.

Усе работы актуальныя незалежна ад часу і месца, і гэта яшчэ раз даказвае: мастацтва не мае межаў.

Чакаем гледачоў на адкрыцці выставы!

І на прэм’ерным паказе добрай гісторыі для ўсёй сям’і «Зімы не будзе?»
па п’есе Віктара Альшанскага.

Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы.

А таксама – у касе тэатра. Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым работы касы:
панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30,
перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X