У КАСТРЫЧНІКУ – «СЁСТРЫ» НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ
13.08.2025
24 кастрычніка (19:00) запрашаем на гастролі расійскіх артыстаў тэатра і кіно. На коласаўскай сцэне пройдзе паказ рамантычнай камедыі «СЁСТРЫ» па п'есе Аляксея Слапоўскага.
Гісторыя, як вядома, не трывае ўмоўнага ладу – што было б, калі б... Але як жа часам хочацца вярнуцца ў мінулае, і сёе-тое падкарэктаваць. На жаль. Хоць можна паспрабаваць выправіць памылкі мінулага, кардынальна змяніўшы сучаснасць. «Здзівіць» усіх вакол і сябе насамперш. Ці трэба?..
Жыў-быў мастак адзін. Закаханы і малады ён быў. А дзве сястры, у сваю чаргу, абедзве закахаліся ў яго. І перамагла адна, але праз многа гадоў шанец ёсць зараз у іншай… Ці скончыцца гэта мільёнам пунсовых руж ці тысячай расчараванняў – прыходзіце паглядзець.
Сёстрамі сталі артысткі Алена Ксенафонтава і Кацярына Сямёнава, мастак паміж двух любоўных агнёў – артыст Борыс Хвашнянскі. Распалілі вогнішча рэжысёры Марына Пералешына і Веніямін Скальнік, падкінула дроў мастак Святлана Літвінава.
Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі на спектакль «СЁСТРЫ» можна набыць анлайн.
А таксама – у касе тэатра. Тэлефон (+375 29) 62-63-81.
Рэжым працы білетнай касы:
панядзелак-нядзеля – з 10:00 да 19:00,
перапынкі на абед– 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.



















Добавить комментарий