У ГАСЦЯХ – ГОМЕЛЬСКІ МАЛАДЗЁЖНЫ

З 16 па 18 лютага на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа адбываюцца гастролі Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра.

Калектыў быў створаны ў 1992 годзе. Яго заснавальнікам быў вядомы гомельскі мецэнат і прадпрымальнік Рыгор Фіглін, а першым мастацкім кіраўніком –вядомы беларускі рэжысёр Якаў Натапаў. Тады ён і называўся па-іншаму: Гомельскі незалежны тэатр. Пасля забойства заснавальніка калектыў пераходзіў у розныя рукі і нарэшце ў 1999 годзе атрымаў статус дзяржаўнага. Памянялася і яго назва. На сённяшні дзень дырэктарам-мастацкім кіраўніком тэатра з’яўляецца Юрый Вутта, пад яго кіраўніцтвам  калектыў атрымаў новы імпульс для творчага развіцця і павышэння мастацкага ўзроўню, асаблівая ўвага поруч з цікавымі п’есамі расійскіх і замежных аўтараў надаецца беларускай драматургіі.

Гомельскі маладзёжны не ўпершыню гастралюе ў Віцебску. Сёлета тэатр прапануе гледачам шэраг цікавых пастановак.

16 лютага. 19.00.
Э.-Э. Шмітт
Оскар і Ружовая дама
Урокі выжывання

Рэжысёр-пастаноўшчык Генадзь Мушперт
Мастак-пастаноўшчык  Кірыла Крохалеў

Як жыць, калі ўсё вельмі дрэннае? Калі лекары не абяцаюць нічога добрага, калі сябры не адказваюць на пытанні, а бацькі баяцца паглядзець у вочы?

Галоўнага героя аповесці «Оскар і Ружовая Дама» лёс сутыкае менавіта з такімі «памежнымі» пытаннямі. І лёс жа дорыць яму дзіўную сустрэчу з неверагоднай Цётачкай Ружай, у якой атрымліваецца здзейсніць дзіва – навучыць 10-гадовага Оскара мужнасці, цярплівасці і прасвятленню. Аповесць Э.-Э.Шміта перакладзена на мноства моў свету, пастаўлена на сцэнах больш за дзесятак краін, тройчы экранізавана. Чаму ў  спектаклі 10-гадовых дзяцей гуляюць зусім сталыя акцёры – на гэта кожны глядач здольны адказаць па-свойму. Тэатр жа лічыць, што перад такімі «памежнымі» пытаннямі ў кожным веку чалавек абсалютна па-дзіцячаму бездапаможны, і ад яго патрабуюцца абсалютна сталая мужнасць і мудрасць.

17 лютага. 19.00.
Артур Шуляк
Школа для лавеласаў
Фантазія-фарс

Спектакль толькі для дарослых!

Рэжысёр-пастаноўшчык Юрый Вутта
Мастак-пастаноўшчык Таццяна Стысіна
Пластыка і танцы Варвара Каменская

Жанр спектакля «Школа лавеласаў» вызначаны як фантазія-фарс. А дзе яшчэ пафантазіраваць і пажартаваць, як не над вядомай гісторыяй пра прыгоды Дона Гуана.Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр прапануе сваю трактоўку, гэткі пярэварацень, калі слуга змяняецца выявай з Донам Гуанам, і красун лавелас Дон апынаецца ў тоўстым целе слугі, але «існасць формай не заб'еш»… А спадарыня каханне не прамінула гэтым скарыстацца, яшчэ больш заблытаўшы амурныя стасункі галоўных герояў і іх упадабаных кабет.Пра тое, якія неспадзеўкі і выпрабаванні чакаюць нашых герояў і чым усё скончыцца, вы ўведаеце, паглядзеўшы спектакль «Школа лавеласаў».

 

Для вас, дзеці!

16 лютага (11.45), 17 лютага (11.00), 18 лютага (10.00, 12.00).
М.Барценеў, С.Розаў
Дзень нараджэння ката Леапольда
Казка

Рэжысёр-пастаноўшчык Міхась Краснабаеў
Мастак-пастаноўшчык Святлана Макаранка

Спектакль адрасаваны самым маленькім гледачам. «Дзень нараджэння ката Леапольда» — вясёлая гульня ў знаёмую з дзяцінства мультыплікацыйную гісторыю пра ката і двух няўрымслівых мышанят: Шэрага і Белага, у якой шмат дабрыні, смешных выдумак , музыкі і песень. У аснову яе пакладзены знакаміты сцэнар Аркадзя Хайта.

Лагодны Леапольд у адну выдатную раніцу вырашыў адсвяткаваць свой дзень нараджэння. Павіншаваць імянінніка спяшаюцца Сабака, Казёл і выклятыя ворагі Леапольда – мышаняты Шэрае і Белае. Якіх пачастункаў чакаць імянінніку і як Леапольд правучыць падступных хітруноў, вы ўведаеце ходам дзеяння спектакля. І, вядома ж, пачуеце ўпадабаную з дзяцінства мудрасць : «Дзеці, давайце жыць дружна!»

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка