ТРАГІКАМЕДЫЯ «ГУЛЬНЯ Ў ДЖЫН» - ЛАЎРЭАТ У НАМІНАЦЫІ «ЛЕПШЫ СПЕКТАКЛЬ МАЛОЙ ФОРМЫ» НА VIII МІЖНАРОДНЫМ ТЭАТРАЛЬНЫМ ФЕСТЫВАЛІ «СМАЛЕНСКІ КАЎЧЭГ»
Трагікамедыя «Гульня ў джын» стала лаўрэатам у намінацыі «Лепшы спектакль малой формы» на VIII Міжнародным тэатральным фестывалі «Смаленскі каўчэг» (Смаленск, Расія).
Рэжысёр і мастак-пастаноўшчык – Андрэй Жыгур. Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча.
У ролі Фонсіі Дорсі – Анжаліка Баркоўская. У ролі Уэлера Марціна – Пятро Ламан, уладальнік медаля Францыска Скарыны.
Віншуем! Жадаем новых яскравых пастановак і далейшага паспяховага ўдзелу ў фестывалях!
Чарговы паказ спектакля «Гульня ў джын» адбудзецца 14 мая, у 18:00.
Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і на сайце kvitki.by.


















Добавить комментарий