«ТЭАТРАЛЬНЫЯ СУСТРЭЧЫ» на XXXI МІЖНАРОДНЫМ ФЕСТЫВАЛІ МАСТАЦТВАЎ «СЛАВЯНСКІ БАЗАР У ВІЦЕБСКУ» ў КОЛАСАЎСКІМ ТЭАТРЫ
У межах XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдуць традыцыйныя «Тэатральныя сустрэчы» на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
15 ліпеня, 19:00, распачне тэатральныя сустрэчы Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа і пакажа класічную народную камедыю «НЕСЦЕРКА» на 3-ы дзеі.
«НЕСЦЕРКА» з’яўляецца візітнай карткай коласаўцаў і жыве на коласаўскай сцэне больш за 80 год.
Камедыя распавядае пра вясёлыя прыгоды бедняка Несцеркі (Пятро Ламан), які валодае невынішчальным аптымізмам, розумам і кемлівасцю. Ён блукае па родным краі, ніколі не маркоціцца і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу беднаму люду. Сюжэт, пабудаваны паводле матываў беларускіх казак, уяўляе сабой шэраг займальных прыгод, якія здараюцца з галоўнымі персанажамі.
Бедны, але сумленны і працавіты хлопец Юрась (Арцём Блахін) кахае Насту (Ульяна Ацясава), дачку ганчара Мацея (Генадзь Гайдук). Дзяўчына адказвае юнаку ўзаемнасцю. Але маці Насты, строгая і ўладарная кабета Мальвіна (Раіса Грыбовіч) прыгледзела для яе іншага жаніха – недарэчнага, смешнага і дурнаватага кар’ерыста шкаляра Самахвальскага (Яўген Бераснеў). На дапамогу маладым з’яўляецца Несцерка. Нямала перашкод яму давядзецца пераадолець, каб урэшце схіліць непахісную Мальвіну да шлюбу дачкі з Юрасём.
Прэм'ера - 18 мая 1941 года. Капітальнае аднаўленне – кастрычнік 2006 года.
Пастаноўка Навума Лойтара. Сцэнаграфія і касцюмы Ліпы Кроля. Музыка Ісаака Любана. Рэжысёр аднаўлення - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віталь Баркоўскі. Мастак аднаўлення Пятро Анашчанка. Мастакі па касцюмах - Ніна Бабровіч і Пятро Анашчанка. Музычная рэдакцыя Аляксандра Крыштафовіча. Балетмайстар Мікалай Падаляк.
Узроставае абмежаванне - 12+.
Спектакль ідзе на беларускай мове.
Кошт квіткоў: партэр — 18.00, 20.00 BYN,
ярус — 15.00 BYN.
Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).
16 ліпеня, 18:00, віцебчане і госці горада пабачаць драму «МЯШЧАНЕ» па п’есе М.Горкага ў пастаноўцы Дзяржаўнага драматычнага тэатра на Васільеўскім (Санкт-Пецярбург, Расія).
У цэнтры п'есы – сям'я Васіля Васільевіча Бяссеменава, заможнага мешчаніна. У яго вялікім доме заўсёды людна: жонка, дачка Таццяна, сын Пётр, выхаванец Ніл, а таксама кватаранты, нахлебнікі. Але няма міру і згоды ў дамашнім прытулку, фатальна не супадаюць погляды, інтарэсы, любасныя пакуты… Героі драмы здзяйсняюць жыццёвы шлях у складаных, пераломных гістарычных умовах. Крызіс традыцыйнай сям'і, змена пакаленняў, канфлікты бацькоў і дзяцей: мадэль сям'і – як мадэль свету, што страціў сувязь часоў.
Спектакль - дыпламант фэсту «Фабрыка Станіслаўскага» (Масква, 2019), лаўрэат Санкт-Пецярбургскай тэатральнай прэміі «Залаты сафіт».
Рэжысёр-пастаноўшчык - Уладзімір Туманаў. Мастак-сцэнограф - Аляксандр Арлоў. Мастак па касцюмах - Стафанія Граурогкайтэ. Музычнае афармленне - Аляксандр Закржэўскі. Мастак па святле - Кастусь Удавічэнка. Педагог па вакале - Віктар Вална.
У спектаклі занятыя: народны артыст Расіі Юрый Іцкаў, заслужаныя артысты Расіі Надзея Жывадзёрава і Сяргей Лысоў, Міхал Нікалаеў, Алена Мартыненка, Кацярына Рабава, Кацярына Зорына, Ганна Каралёва, Аляксей Манцыгін, Марыя Фяфілава, Марыя Грыцук, Арсень Мыцык, Аляксандр Зухаў, Уладзімір Мармалёў, Аліна Марзагаліева, Аксана Кудлай, Вольга Карчагіна.
Узроставае абмежаванне - 16+.
Спектакль ідзе на рускай мове.
Кошт квіткоў: партэр — 55.00, 58.00 BYN,
ярус — 45.00 BYN.
Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).
17 ліпеня, 18:00, на фестывалі будзе паказаны спектакль «КАРЭНІНА» паводле класічнага рамана Л.Талстога «Ганна Карэніна» ў пастаноўцы Незалежнага тэатральнага праекту «ТрыТфармаТ» (Мінск).
Сумная гісторыя пра далікатнасць кахання і немагчымасці валодаць сабой, калі пачуцці перапаўняюць. Шмат прасторы, думак, слоў, танцаў і песень… – як трагічна, і як хораша!
Спектакль ідзе ў суправаджэнні малога складу Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова.
Рэжысёр-пастаноўшчык Таццяна Бузіна. Кампазітар Дар'я Гарбузняк.
У ролях: Вера Палякова, Наталля Халадович, Зміцер Ягораў, Юрый Баранаў, Дзмітрый Клімовіч, Маргарыта Кісялітэ, Аляксандр Цімошкін, Глеб Ракіцін.
Узроставае абмежаванне - 12+.
Спектакль ідзе на рускай мове.
Кошт квіткоў: партэр — 30.00, 33.00 BYN,
ярус — 25.00 BYN.
Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).
18 ліпеня, 19:00, адбудзецца паказ камедыі «ЖАНІЦЬБА» М.Гогаля ў пастаноўцы Маскоўскага тэатра на Паўднёвым Захадзе (Расія).
Жаніцьба - справа калектыўная!
Усвядоміўшы, што сваё жыццё ён жыве зусім без сэнсу, Падкалесін прымае рашэнне ажаніцца. Дакладней, не сам прымае… Яго сябар Качкароў гатовы з портак выскачыць - абы «ашчасціць» таварыша. «Ну што ты зараз такое? Бо простае бервяно, ніякага значэння не маеш. Ну для чаго ты жывеш? Ну зірні ў люстэрка, што ты там бачыш? Дурны твар – больш нічога».
Сучасная музыка, драйв, агонь, пышная пластыка і гульня святла, а таксама гумар і доля жыццёвай філасофіі – усё гэта пра «Жаніцьбу»!
Пастаноўка заслужанага артыста Расіі Алега Леушына. Гукавое афармленне заслужанага работніка культуры Расіі Міхала Караткова. Мастак па святле Анатоль Докін. Мастак па касцюмах - заслужаная артыстка Расіі Вольга Іванова.
У ролях: Іван Гарадзецкі, Максім Гігенін, Максім Мяцельнікаў, Андрэй Кудзін, Аляксандр Байдакоў, Ігар Міхмель, Ягор Кучкароў, Артур Хачатран, Людміла Лазарава.
Узроставае абмежаванне - 12+.
Спектакль ідзе на рускай мове.
Кошт квіткоў: партэр — 55.00, 58.00 BYN,
ярус — 45.00 BYN.
Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).


















Добавить комментарий