ТЭАТРАЛЬНЫ СТУДЗЕНЬ У КОЛАСАЎСКІМ

 

У першым месяцы Новага, 2022-га, года гледачоў Коласаўскага тэатра чакаюць шмат яркіх, прыемных сустрэч як з добра знаёмымі героямі, так і з персанажамі яшчэ незнаёмых вам пастановак.

8 студзеня (14:00) і 9 студзеня (14:00) – на вялікай сцэне прэм’ера цікавай казкі «ЧАРОЎНЫ ХЛОПЧЫК» па п’есе Алеся Замкоўскага.

Артысты-коласаўцы раскажуць маленькім гледачам і іх бацькам пра Міхала і Ганну, якія жывуць адны, без дзяцей… Нават Пеўня, хоць той зусім не спявае, забраў пан Яўхімоўскі. Да каго звяртацца, калі хочацца займець сына? Канешне, да шаптухі Аўдоцці. Вось толькі ў гэтай чараўніцы свае планы на створанага ёй хлопчыка Максімку…

Хочаце даведацца, хто такія Хохлік і Вогнік, кім раней быў пан Яўхімоўскі і, канешне, што здарыцца, калі заспявае Певень? Прыходзьце на спектакль Коласаўскага тэатра, каб у казачнай атмасферы запэўніцца, што дабрыня і смеласць заўжды перамагаюць зайздрасць і зло.

Пасля кожнага спектакля – навагодняе прадстаўленне каля ёлкі на камернай сцэне.

Узроставае абмежаванне – 6+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by:
на 8 студзеня (14:00) – ТУТ
на 9 студзеня (14:00) – ТУТ.

4 студзеня (19:00) – на вялікай сцэне камедыя-фарс «КАХАННЕ І ПАДАТКІ» па п’есе амерыканскіх драматургаў Уільяма ван Зандта і Джэйн Мілмар «Секс, каханне і падаткі».

  

Якія пытанні мы вырашаем у маладосці? Як знайсці шчырае моцнае каханне, падтрымаць надзейнае сяброўства, наладзіць добрыя адносіны з бацькамі... Джон Трэчмэн таксама зацікаўлены гэтым, але ў першую чаргу яго турбуе зусім іншае – як заплаціць менш падаткаў. Ён упэўнены, што менавіта грошы дазволяць яму больш трывала ўладкавацца ў нашым няпростым свеце.

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

5 студзеня (19:00) – на вялікай сцэне камедыя «ДОКТАР ФІЛАСОФІІ» па п’есе Браніслава Нушыча.

  

Жывата Цвіёвіч, чалавек хоць і заможны, але ўвогуле па сваіх чалавечых якасцях даволі някепскі. Ён вылузваецца, як умее, бо трэба ж неяк выжываць у рацыянальным свеце, дзе ўсё прадаецца і ўсё купляецца, а чалавек вымяраецца тытуламі, званнямі, багаццем. Жывата апантаны ідэяй вывучыць сына Міларада на доктара філасофіі і зацвердзіць сябе ў шляхетным грамадстве. Пад імем сына-лайдака пасылае вучыцца за мяжу іншага чалавека, які бліскуча заканчвае ўніверсітэт. Праўда, прыдбаў хлопец не толькі дыплом, але і жонку з дзіцем…

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

6 студзеня (19:00) і 15 студзеня (18:00) – на вялікай сцэне драматычная камедыя «ШЛЮБ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ» па п’есе славутага італьянскага драматурга Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана».

  

Багаты неапалітанскі прадпрымальнік дон Даменіка Сарыяна ўжо чвэрць стагоддзя жыве пад адным дахам з Філуменай Мартуранай, сваёй фактычнай жонкай, але так і не бярэцца з ёй шлюбам. І здавалася б, у гэтым ужо няма сэнсу, пакуль лавеласу Даменіка не прыходзіць у галаву афіцыйна ажаніцца з маладзенькай Дзіянай. Гэтая навіна – сапраўдны выклік для Філумены, гатовай змагацца за свой статус і правы. Тым больш у яе на руках моцны козыр: Даменіка – бацька аднаго з трох сыноў Філумены. Вось толькі якога менавіта?

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by:
на 6 студзеня (19:00) – ТУТ
на 15 студзеня (18:00) – ТУТ

11 студзеня (19:00) і 25 студзеня (19:00) – на вялікай сцэне камедыя «СМЕШНЫЯ ЛЮДЗІ» па матывах аднаактовых п’ес-жартаў Антона Чэхава .

  

Гісторыі «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова», паказаныя ў спектаклі, як быццам спісаныя з жыцця класікам прозы і драматургіі Антонам Паўлавічам Чэхавым. Прасякнутыя тонкай іроніяй і знаходлівым гумарам, яны захапляюць лёгкасцю сюжэту і вытанчанасцю вобразаў. Героі Чэхава – звычайныя людзі, якія ў прапанаваных абставінах выглядаюць смешнымі, чуллівымі, кранальнымі.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by:
на 11 студзеня (19:00) – ТУТ
на 25 студзеня (19:00) – ТУТ

12 студзеня (19:00) – на вялікай сцэне камедыя «МАЯ ЖОНКА – ПАДМАНШЧЫЦА» па п’есе Маргарэт Мэё і Морыса Энэкена.

  

Уільям Гарысан – добры, надзейны муж, які марыць займець дзіця. І самы вялікі ягоны недахоп – нястрымнае пачуццё рэўнасці. Ягоная жонка Кэці думае толькі пра забавы і бесклапотнае жыццё і аднойчы ўтойвае ад мужа, што снедала ў рэстаране з сябрам сям’і Джымі Скотам. Уільям мог бы не заўважыць такую дробязь, але ж Кэці хлусіць яму пастаянна. Пасля чарговага скандалу муж сыходзіць з дому. Каб вярнуць каханага, Кэці вырашаецца на грандыёзны падман, падказаны сяброўкай Мэджы Скот…

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

19 студзеня (19:00) – на вялікай сцэне іранічная мілая драма «ПАЗЫЧАНАЕ ШЧАСЦЕ» па п’есе Фёдара Палачаніна.

  

Вясковая дзяўчына Ала выпраўляецца ў горад, каб атрымаць адукацыю і стаць настаўніцай. Па дарозе, у цягніку, яна знаёміцца з маладым хлопцам, прыгажунчыкам Валерыем. Паміж імі завязваюцца рамантычныя адносіны. Праз некаторы час Валерый знікае, пакінуўшы Алу ў «цікавым становішчы». Знікае, каб вярнуцца… праз дваццаць гадоў — па асабістым запрашэнні ўласнай дачкі, якую ён ні разу не бачыў, на яе вяселле. Ці зможа Ала дараваць свайму колішняму каханаму, да якога яна захавала свае пачуцці? Ці злучацца яны зноў? На гэтыя пытанні аўтары спектакля прапануюць адказаць гледачу.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

20 студзеня (19:00) – на камернай сцэне музычна-паэтычны вечар «НЕ ИСКУШАЙ МЕНЯ БЕЗ НУЖДЫ…».

  

Старадаўні раманс не можа не кранаць, не хваляваць сапраўды чулыя душы. Бо і сам ён споведзь – душэўная, узнёслая. Музычна-паэтычны вечар дае магчымасць прыгадаць, быццам упершыню адчуць, хараство класічнага старадаўняга раманса і перлінаў паэтычнага слова.

У праграме гучаць рамансы «Ночь светла», «Я всё ещё люблю», «Утро туманное», «Мой костер», «Не пробуждай воспоминаний», «Не искушай меня без нужды…», аздобленыя вершамі Пушкіна, Баратынскага, Пятраркі, Мусы Джаліля, Уладзіміра Караткевіча…

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

21 студзеня (19:00) – на вялікай сцэне інтэрактыўная камедыя «ПЁС БЕЛАГА ВОСТРАВА» па п’есе вядомага беларускага драматурга Аляксея Дударава.

  

Малады акцёр Вілен занадта рана, з першай ролі, адчуў смак славы і глядацкай вядомасці. Як гэта кажуць, «злавіў зорку», але не змог утрымацца на небе. Шлях да поспеху, прафесійнага росту, кахання нішчаць благія звычкі... І хто дапаможа, калі ў кожнага свае ўласныя праблемы?!.. Але выйсце ёсць – Белы востраў і ягоны жыхар, анёл-ахоўнік Пёс.

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

22 студзеня (18:00) – на камернай сцэне монаспектакль «НЕЗАГОЙНАЯ РАНА» вядучага майстра сцэны, актрысы Зінаіды Гурбо.

  

Тэатральная споведзь складаецца з трох навел вядомы беларускіх пісьменнікаў Васіля Быкава, Янкі Брыля і Уладзіміра Караткевіча.

Першая – «Незагойная рана» народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Страшная трагедыя беларускага народа падаецца праз прызму ўспрыняцця простай вясковай кабеты Тэклі, якая згубіла свайго сына-салдата. Другая – «Memento mori» Янкі Брыля, які адным з першых у беларускай літаратуры ўзняў тэму «вогненных» вёсак, вельмі нагадваюць жудасную трагедыю Хатыні. Трэцяя – «Балада смяротнікаў» Уладзіміра Караткевіча. Гэта свайго споведзь і разам з тым абвінавачванне вязняў лагера смерці.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

27 студзеня (19:00) – на вялікай сцэне камедыя «ШУКАЕМ ТЭНАРА!» па п’есе амерыканскага драматурга Кена Людвіга.

  

У амерыканскім Кліўлендзе мусіць адбыцца паказ знакамітай оперы «Атэла», у якой галоўную ролю выконвае сусветна вядомы італьянскі тэнар Ціта Мэрэлі. Усе ў чаканні неверагоднай, знакавай падзеі! Сондэрс, дырэктар Кліўленд Гранд-Апера, ужо гатовы падлічваць прыбытак. Яго дачка Мэгі, сапрана тэатра Дзіяна і старшыня опернай гільдыі Джулія нецярпліва, кожная па-свойму, рыхтуюцца сустрэць высокага госця… І толькі асістэнт дырэктара, сціплы, няўпэўнены Макс адчувае сябе залішнім у гэтай урачыстай мітусні. Але гэта пакуль што…

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

28 студзеня (19:00) – на камернай сцэне метафізічны трылер «Я ВОЛЬНЫ!» паводле рамана Амелі Натомб «Касметыка ворага».

  

У парыжскім аэрапорце затрымліваецца рэйс на Барселону. Адзін з пасажыраў, Жэром Ангюст, падрыхтаваўся да доўгага чакання, выцягнуў кнігу, але пачытаць не атрымліваецца. Да яго падсаджваецца нейкі мсье Тэкстор Тэксэль і распачынае непрыемную шчырую размову пра сваё жыццё. Агідныя прызнанні, разважанні пра Бога, прыхаваныя пачуцці… І вядома – каханне, якое мяжуе са смерцю… Слова за словам героі апускаюцца на цёмнае дно чалавечай сутнасці, адчыняюць дзверы, якія, магчыма, і не варта адчыняць…

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

29 студзеня (12:00) – на камернай сцэне для маленькіх гледачоў музычная казка «ВЯДЗЬМАРКА і ДЫНАЗАЎРЫК» па п’есе Аляксея Якімовіча.

  

Галоўны герой гэтай дзіцячай казкі ў нечым нагадвае Маленькага прынца. Як і ў славутым творы Экзюперы, Дыназаўрык з іншай планеты вельмі пакутуе ад адзіноты і ў пошуках сяброў блукае па бязмежным Сусвеце. З караблём здараецца катастрофа, і наш герой прызямляецца ў халодным зімовым лесе, дзе яго чакаюць злосныя і жорсткія чараўнікі – вядзьмарка Барабуля і Зюзя-Зімавіца. Праўда, загубіць Дыназаўрыка ў іх не атрымаецца, яго ўратуюць дзеці – Піліпка і Сняжана.

Узроставае абмежаванне – 0+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

30 студзеня (18:00) – на камернай сцэне музычна-паэтычны вечар «ТЫ МНЕ СКАЗАЛ: ЛЮБЛЮ – И ВЕРИТЬ Я ГОТОВА...».

  

Старадаўнія мелодыі, узвышаныя радкі сплятаюцца ў адзіную споведзь душы. «Но я вас всё-таки люблю…», «Только раз бывают в жизни встречи», «Не пробуждай воспоминаний», «Отцвели хризантемы»… Пушкін і Асадаў, Муса Джаліль і Марыя Пятровых, Хуан Інэс дэ ла Крус і Шандор Пецёфі, і беларускія – Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч, Анатоль Вярцінскі…

Гучыць каханне, замірае на вуснах і ажывае ў песні, узносіцца да нябёсаў і томіцца ў сэрцы… І нікога не пакідае абыякавым.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

ЛЮБІИТЕ КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР, ЯК ЁН ЛЮБІЦЬ ВАС!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

           

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

           
          

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка