ТЭАТРАЛЬНЫ САКАВІК У КОЛАСАЎСКІМ ТЭАТРЫ

 

Зусім хутка пачнецца доўгачаканая вясна. Першы вясновы месяц, мы ўпэўнены, падорыць вам разам з адлігай не толькі  спрыяльнае надвор’е, але і паселіць надзеі на лепшыя перамены ў вашых душах. Мабыць, гэтаму паспрыяе і цёплая атмасфера тэатра. У сакавіку 2022 года коласаўцы прапануюць вам як новыя спектаклі, так і сцэнічныя творы, якія ўжо займелі поспех у гледача ранейшым часам.

2 сакавіка (19:00) на камернай сцэне – музычна-паэтычны вечар…«ТЫ МНЕ СКАЗАЛ: ЛЮБЛЮ – И ВЕРИТЬ Я ГОТОВА…».

 

Што можа быць даражэй за каханне? Мы ўсё жыццё памятаем пра першае светлае пачуццё, з трапятаннем называем імя чалавека, які адкрыў у нас жаданне ляцець да зор, здзяйсняць самыя вар’яцкія ўчынкі, верыць і жыць. Мы памятаем пакуты і боль растання, але ўсё адно імкнемся кахаць і абавязкова – быць каханымі.

Музычна-паэтычны вечар «Ты мне сказал: люблю – и верить я готова…» напоўнены вядомымі вершамі і рамансамі. Старадаўнія мелодыі, узвышаныя радкі сплятаюцца ў адзіную споведзь душы. «Но я вас всё-таки люблю…», «Только раз бывают в жизни встречи», «Не пробуждай воспоминаний», «Отцвели хризантемы»… Пушкін і Асадаў, Муса Джаліль і Марыя Пятровых, Хуан Інэс дэ ла Крус і Шандор Пецёфі, і беларускія – Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч, Анатоль Вярцінскі…

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

3  сакавіка (19:00) на камернай сцэне – монаспектакль «НЕЗАГОЙНАЯ РАНА» актрысы Зінаіды Гурбо.

 

Тэатральная споведзь складаецца з трох навел вядомых беларускіх пісьменнікаў Васіля Быкава, Янкі Брыля і Уладзіміра Караткевіча.

Першая – «Незагойная рана» народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Страшная трагедыя беларускага народа падаецца праз прызму ўспрыняцця простай вясковай кабеты Тэклі, якая згубіла свайго сына-салдата. Другая – «Memento mori» Янкі Брыля, які адным з першых у беларускай літаратуры ўзняў тэму «вогненных» вёсак, вельмі нагадваюць жудасную трагедыю Хатыні. Трэцяя – «Балада смяротнікаў» Уладзіміра Караткевіча. Гэта свайго споведзь і разам з тым абвінавачванне вязняў лагера смерці.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

4 сакавіка (19:00) – камедыя «МАЯ ЖОНКА – ПАДМАНШЧЫЦА» па п’есе Маргарэт Мэё і Морыса Энэкена.

 

Уільям Гарысан (Цімур Жусупаў) – добры, надзейны муж, які марыць займець дзіця. І самы вялікі ягоны недахоп – нястрымнае пачуццё рэўнасці. Ягоная жонка Кэці (Вікторыя Шамардзіна) думае толькі пра забавы і бесклапотнае жыццё і аднойчы ўтойвае ад мужа, што снедала ў рэстаране з сябрам сям’і Джымі Скотам (Арцём Блахін). Уільям мог бы не заўважыць такую дробязь, але ж Кэці хлусіць яму пастаянна. Пасля чарговага скандалу муж сыходзіць з дому. Каб вярнуць каханага, Кэці вырашаецца на грандыёзны падман, падказаны сяброўкай Мэджы Скот (Святлана Сухадолава).

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

5-6 сакавіка на коласаўскай сцэне адбудуцца гастролі Камернага драматычнага тэатра (г.Мінск).

5 сакавіка (18:00) вашай увазе будзе прапанавана камедыя англійскага драматурга Робіна Хоўдана «ШЫКОЎНАЕ ВЯСЕЛЛЕ».

 

Пагадзіцеся, што самы важны дзень у жыцці кожнага чалавека — гэта яго шыкоўнае вяселле.

Вось і галоўны герой быў упэўнены ў гэтым роўна да таго моманту, пакуль у дзень вяселля не прачнуўся поруч з незнаёмай аголенай дзяўчынай. Вось-вось павінна прыйсці нявеста і іншыя госці, а ён абсалютна нічога не помніць! Як выратаваць яго шыкоўнае вяселле? На дапамогу няўдачліваму жаніху прыходзіць шафер, яго дзяўчына і нават пакаёўка. Але галоўны герой і ўявіць не мог, якія сакрэты хаваюць іншыя госці шыкоўнага вяселля.

Пераклад з англійскай Валянціна Хітраво-Шмырова. Рэжысёр-пастаноўшчык Наталля Башава.

Узроставае абмежаванне – 18+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі - у касе тэатра (тэл. 62-63-81) альбо на сайце kvitki.by.

6 сакавіка (18:00) будзе паказана камедыя яшчэ аднаго сучаснага англійскага драматурга Рэя Куні «КЛІНІКА».

 

У прадчуванні свята ў цэнтральнай лонданскай клініцы пануе мітусня. Галоўны герой, Дэвід Морцімер — вядучы  неўролаг буйнога лонданскага шпіталя, праз гадзіну яму трэба  рабіць найважны ў яго жыцці, вырашальны для кар'еры даклад на міжнароднай медыцынскай канферэнцыі, але тут на яго галаву «звальваецца» былая каханка і паведамляе яму, што ў іх ёсць агульны 18-гадовы сын і ён жадае пазнаёміцца з бацькам. Катастрофа! Трэба тэрмінова шукаць выйсце з сітуацыі, што склалася. Каб не загрымець у паліцыю, захаваць шлюб, сяброў, службовае становішча і кар'еру — герой змушаны бясконца выкручвацца! Увогуле — поўная клініка!

Узроставае абмежаванне – 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі - у касе тэатра (тэл. 62-63-81) альбо на сайце kvitki.by.

9 сакавіка (19:00) – драматычная камедыя «ШЛЮБ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ» па п’есе славутага італьянскага драматурга Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана».

 

Багаты неапалітанскі прадпрымальнік дон Даменіка Сарыяна (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка) ужо чвэрць стагоддзя жыве пад адным дахам з Філуменай Мартуранай (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна), сваёй фактычнай жонкай, але так і не бярэцца з ёй шлюбам. І здавалася б, у гэтым ужо няма сэнсу, пакуль лавеласу Даменіка не прыходзіць у галаву афіцыйна ажаніцца з маладзенькай Дзіянай (Вікторыя Шамардзіна). Гэтая навіна – сапраўдны выклік для Філумены, гатовай змагацца за свой статус і правы. Тым больш у яе на руках моцны козыр: Даменіка – бацька аднаго з трох сыноў Філумены. Вось толькі якога менавіта?

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

12 сакавіка (18:00) – драматычная камедыя «БАЛЬНІЦА НА КРАІ СВЕТУ» сучаснага балгарскага драматурга Хрысты Бойчава.

 

Пяць пацыентаў па волі лёсу апынуліся ў адной бальнічнай палаце. Адзін не ведае свайго мінулага, іншыя не ўпэўнены ў будучыні. Нехта марыць выбрацца на волю, нехта – збегчы ў Швейцарыю, а нехта – ціха памерці. І ўсё гэта пад роў самалётаў, што ўзлятаюць з суседняй базы НАТА. У «бальніцы на краі свету» няма ні правых, ні вінаватых, у кожнага свая праўда і сваё ўяўленне пра сэнс быцця. Рознымі шляхамі героі з балканскім запалам набліжаюцца да адзіна магчымага фіналу. Спектакль – пра наіўнасць і веру, пра нашы надзеі і іх сутыкненне з рэальнасцю.

Спектакль атрымаў некалькі дыпломаў на першым міжнародным онлайн-фестывалі «Театр@льный круг» (Ліпецк, Расія, 2020).

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

13 сакавіка (18:00) – іранічная мілая драма «ПАЗЫЧАНАЕ ШЧАСЦЕ» Фёдара Палачаніна.

 

Вясковая дзяўчына Ала  (Ніна Обухава) выпраўляецца ў горад, каб атрымаць адукацыю і стаць настаўніцай. Па дарозе, у цягніку, яна знаёміцца з маладым хлопцам, прыгажунчыкам Валерыем (Яўген Бераснеў, Арцём Блахін). Паміж імі завязваюцца рамантычныя адносіны. Праз некаторы час Валерый знікае, пакінуўшы Алу ў «цікавым становішчы». Знікае, каб вярнуцца… праз дваццаць гадоў — па асабістым запрашэнні ўласнай дачкі, якую ён ні разу не бачыў, на яе вяселле. Ці зможа Ала дараваць свайму колішняму каханаму, да якога яна захавала свае пачуцці? Ці злучацца яны зноў? На гэтыя пытанні аўтары спектакля прапануюць адказаць гледачу.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

15 сакавіка (19:00) на камернай сцэне – трагікамедыя «ГУЛЬНЯ Ў ДЖЫН» Дональда Лі Коўбэрна.

 

Уэлер Марцін (Пятро Ламан) – у мінулым паспяховы бізнесмен, якому здрадзілі партнёры. Фонсія Дорсі (Анжаліка Баркоўская) – супрацоўніца жыллёвай канторы без сярэдняй адукацыі. Яны выпадкова сустракаюцца, знаёмяцца і бавяць час за гульнёй у карты. У двух супрацьлеглых па характары людзей – усё ў мінулым, і аб’ядноўвае іх толькі адсутнасць будучыні. У нейкі момант няхітрая забава гульнёй у джын, простыя лекі ад маркоты робяцца для іх сэнсам і нават метафарай жыцця.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

17 сакавіка (19:00) на камернай сцэне – міні-серыял для мужчыны і жанчыны «АСЕННІ ROCK'N'ROLL» па матывах п’есы Міхаіла Хейфеца «Rock'n'roll на захадзе сонца».

 

…Яна (Наталля Аладка) запісалася ў танцавальны клуб. Туды ж прыйшоў Ён (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў). Іх паставілі ў пару. Яны спадабаліся адно аднаму. Напэўна, у жыцці ім чагосьці не хапала... Можа, нечай усмешкі, добрага пагляду, узаемнага клопату…

І раптам без тлумачэнняў Ён знікае! Яна доўга чакае, а потым прыходзіць да яго ў госці, каб вярнуць у клуб. Тут і пачынаецца самае цікавае.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

18 сакавіка (19:00) на камернай сцэне – меладрама «МАТЫЛЁК…МАТЫЛЁК…» Альда Нікалаі.

 

Лёгка порхаючы па жыцці, Эдда (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова) прывыкла да раскошы. Але старасць мае свае асаблівасці. Адзінокая Эдда штовечар чакае гасцей, але ніхто не прыходзіць, не тэлефануе... Толькі пакаёўка Фока (Ніна Обухава) пастаянна слухае расповяды сваёй гаспадыні пра цудоўную маладосць і багатае жыццё. Аднойчы да Эдды заходзіць малады чалавек Эліа (Дзмітрый Каваленка) і прымушае яе ўзгадаць мінулае, усе моманты, якія яна хацела забыць назаўжды...

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

19 сакавіка (18:00) – інтэрактыўная камедыя «ПЁС БЕЛАГА ВОСТРАВА» па п’есе вядомага беларускага драматурга Аляксея Дударава.

 

Малады акцёр Вілен (Яўген Бераснеў) занадта рана, з першай ролі, адчуў смак славы і глядацкай вядомасці. Як гэта кажуць, «злавіў зорку», але не змог утрымацца на небе. Шлях да поспеху, прафесійнага росту, кахання нішчаць благія звычкі... І хто дапаможа, калі ў кожнага свае ўласныя праблемы?!.. Але выйсце ёсць – Белы востраў і ягоны жыхар, анёл-ахоўнік Пёс (Дзмітрый Каваленка).

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

20 сакавіка (18:00) на вялікая сцэне – камедыя «СМЕШНЫЯ ЛЮДЗІ» паводле аднаактовых п’ес-жартаў Антона Чэхава.

 

Гісторыі спектакля – быццам спісаныя з жыцця класікам прозы і драматургіі Антонам Паўлавічам Чэхавым. Прасякнутыя тонкай іроніяй і знаходлівым гумарам, яны захапляюць лёгкасцю сюжэта і вытанчанасцю вобразаў. Героі Чэхава – звычайныя людзі, якія ў прапанаваных абставінах выглядаюць смешнымі, чуллівымі, кранальнымі.

У п’есе «Пра шкоду тытуню» Іван Іванавіч Нюхін (Генадзь Гайдук), сапраўдны муж сваёй жонкі, шукае любую магчымасць, каб у сваіх лекцыях расказаць пра пакуты сямейнага жыцця.

«Юбілей». Юбілей банка – справа адказная. Але пакуль адныя, як старшыня кіраўніцтва Шыпучын Андрэй Андрэевіч (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка), з хваляваннем чакаюць урачыстасці, іншыя, як бухгалтар Кузьма Мікалаевіч Хірын (Яўген Бераснеў), займаюцца складанай штодзённай працай. Але ці магчыма па-сапраўднаму засяродзіцца на справе, калі перад вачыма пастаянна мітусяцца то жонка начальніка Таццяна Аляксееўна (Наталля Аладка), то дакучлівыя наведвальнікі з прашэннямі кшталту Настассі Фёдараўны Мярчуткінай (Раіса Грыбовіч), то службоўцы з паперкамі і віншаваннямі?!..

«Прапанова». Памешчык Іван Васільевіч Ломаў (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў) прыходзіць да свайго суседа Сцяпана Сцяпанавіча Чубукова (Цімур Жусупаў), каб зрабіць прапанову ягонай дачцэ Наталлі Сцяпанаўне (Вікторыя Шамардзіна). І ўсё магло б вырашыцца паспяхова, калі б не да смешнага бессэнсоўная прынцыповасць у меркаваннях усіх трох герояў, прыперчаная спрэчнымі пытаннямі маёмасці і сабакаводства.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

25 сакавіка (19:00) на вялікай сцэне – меладрама «ГІСТОРЫЯ КАХАННЯ» паводле аднайменнай аповесці амерыканскага драматурга і кінасцэнарыста Эрыка Сігала.

У цэнтры падзей – кранальнае і трагічнае каханне Олівера Барэта (Дзмітрый Каваленка) да Джэніфер Кавілеры (Дар’я Французава). Ён – паспяховы студэнт з Гарварда, будучы юрыст, імкнецца пазбавіцца ад уплыву бацькі-мільянера і стаць самастойным. Яна – дачка беднага італьянскага эмігранта, таленавітая перспектыўная навучэнка музычнага каледжа, разумная, наравістая. На жаль, на іх шляху ўзнікае шмат перашкод: і нязгода заможнага бацькі Олівера (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка) на шлюб закаханых, і далейшыя матэрыяльныя нястачы... Але самае моцнае выпрабаванне лёсу чакала іх наперадзе...

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

26 сакавіка (18:00) на камернай сцэне – кухонны трылер «КАРАЛЕВА ПРЫГАЖОСЦІ З ЛІНЭНА» па п’есе выдатнага ірландскага драматурга Марціна МакДонаха.

 

У спектаклі смяротна ваююць за сваё шчасце старая бездапаможная маці Мэг (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова) і самотная, няшчасная дачка Морын (Анжаліка Баркоўская). Тэмперамент у абедзвюх гераінь зашкальвае за ўсе магчымыя межы, таму разборкі выглядаюць то фарсам, то сапраўдным «кухонным баевіком».

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

27 сакавіка (18:00) на вялікай сцэне – камедыя «НЕСЦЕРКА» Віталя Вольскага, прысвечаная Міжнароднаму дню тэатра.

 

Гэты спектакль пра вясёлыя прыгоды бедняка Несцеркі (Пятро Ламан), беларускага Хаджы Насрэдзіна, які валодае невынішчальным аптымізмам, розумам і кемлівасцю. Ён блукае па родным краі, ніколі не маркоціцца і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу беднаму люду. Такі ўжо чалавек Несцерка! Сюжэт камедыі  пабудаваны паводле матываў беларускіх народных казак. Ён уяўляе сабой шэраг займальных прыгодаў, якія здараюцца з галоўнымі персанажамі.

...Бедны, але сумленны і працавіты хлопец Юрась (Арцём Блахін) кахае Насту (Ульяна Ацясава), дачку ганчара Мацея (Генадзь Гайдук). Дзяўчына адказвае юнаку ўзаемнасцю. Але маці Насты, строгая і ўладарная кабета Мальвіна (Расіа Грыбовіч) прыгледзела для яе іншага жаніха – недарэчнага, смешнага і дурнаватага кар’ерыста - Шкаляра. І тут на дапамогу маладым з’яўляецца Несцерка.  Нямала перашкод яму давядзецца пераадолець: абхітрыць пана (Юрась Цвірка), перамагчы ў дыспуце Шкаляра, ашукаць Суддзю (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў), «адправіць» жаніха-прайдзісвета ў «замежныя краіны» і ўрэшце схіліць непахісную Мальвіну да шлюбу Насты з Юрасём.

У свой час праз гэты спектакль прайшлі ўсе артысты Коласаўскага тэатра. У 2021 годзе коласаўскаму «Несцерку» споўнілася 80 год.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.       

31 сакавіка (19:00) на вялікай сцэне рамантычная камедыя «САМАЯ ЖАДАНАЯ» па п’есе Сяргея Гіргеля «Самая-самая» паводле французскай драматургіі.

 

Спектакль распавядае пра пошукі кахання і пра тое, што ніякія жыццёвыя вабікі не заменяць творчай душы блізкага, дарагога табе чалавека.

 …Немалады пісьменнік, кінасцэнарыст Мацье (народны артыст Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Кокштыс) шукае сюжэт для новага фільма. І адначасова спадзяецца знайсці шлях да сэрца Раксаны (Наталля Аладка), ягонай натхняльніцы. Мацье прыдумляе для каханай усё новыя прыгоды. На гэты раз ён запрашае Дэвіда (Арцём Блахін) – забяспечанага, але вельмі цынічнага юнака, які спрабуе купіць пачуцці жанчыны за немалыя грошы. Адбываецца неверагоднае: у сэрцы Дэвіда нараджаецца сапраўднае каханне да Раксаны. Каму ж з дваіх мужчын гераіня аддасць перавагу?

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.       

Для юных гледачоў і іх бацькоў 5 сакавіка (12:00) на камернай сцэне будзе паказана музычная казка «ВЯДЗЬМАРКА І ДЫНАЗАЎРЫК» Аляксея Якімовіча.

 

Галоўны герой гэтай дзіцячай казкі ў нечым нагадвае Маленькага прынца. Як і ў славутым творы Экзюперы, Дыназаўрык (Уладзіслаў Жураўлёў, Цімур Жусупаў) з іншай планеты вельмі пакутуе ад адзіноты і ў пошуках сяброў блукае па бязмежным Сусвеце. З караблём здараецца катастрофа, і наш герой прызямляецца ў халодным зімовым лесе, дзе яго чакаюць злосныя і жорсткія чараўнікі – вядзьмарка Барабуля (Раіса Грыбовіч, Зінаіда Гурбо) і Зюзя-Зімавіца (Генадзь Гайдук). Праўда, загубіць Дыназаўрыка ў іх не атрымаецца, яго ўратуюць дзеці – Піліпка (Яўген Берансеў) і Сняжана (Ніна Обухава, Алёна Чыстабаева).

Узроставуае абмежаванне – 0+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.      

Чакаем вас у тэатры!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

           

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

           
          

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка