ТЭАТРАЛЬНАЯ ЛАБАРАТОРЫЯ АДБЫЛАСЯ!

 

У трэці раз навучэнцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Віцебскага і Магілёўскага каледжаў мастацтваў, артысты тэатра імя Якуба Коласа прымалі ўдзел у тэатральнай лабараторыі - сумесным праекце Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва - ГІТІС. Тэатральная лабараторыя паступова ўзмацняе адукацыйную функцыю ў межах фестывалю.

 

Заняткі па сцэнічным руху і па сцэнічнай мове выкладалі старэйшыя выкладчыкі ГІТІСа Таццяна Васільева і Роберт Елкібаеў. А галоўнымі заняткамі быў падрабязны разбор п’есы Максіма Горкага «Дачнікі», які праводзіў Аляксандр Бармак, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, прафесар маскоўскага ГІТІСа.

15 ліпеня, у дзень закрыцця, удзельнікі і настаўнікі лабараторыі атрымалі дыпломы, падарункі ад ГІТІСа і фестывалю.

 

Ад імя ГІТІСа кіраўнік цэнтра неперарыўнай адукацыі і павышэння кваліфікацыі Тамара Патапенка падзякавала арганізатарам. Дырэктар Коласаўскага тэатра Юлія Харкевіч выказала спадзяванне, што і ў наступным годзе лабараторыя будзе мець такую ж цікавасць сярод будучых артыстаў і рэжысёраў, як і сёлета.

 

Аляксандр Бармак шчыры прызнаўся, што за гады працы ў лабараторыі шчыра палюбіў Беларусь і асабліва Віцебск. «Я не выпадкова прыдумаў узяў для п’есу «Дачнікі», - звярнуўся ён з заключным словам да ўдзельнікаў лабараторыі. - Спадзяюся, вы многае зразумелі пра жыццё пасля гэтага разбору. Не забывайце, што вы - беларусы, што ў вас вялікая, прыгожая, пявучая, дзівосная, мова. І імкніцеся размаўляць на ёй, асабліва з малымі дзецьмі. Вы павінны дасягнуць, каб працэнт людзей, якія ведаюць беларускую мову быў высокім. Я думаю, што вашыя маладыя душы павінны жыць і працаваць у гэтым накірунку. Не будзьце падобнымі да дачнікаў. Любіць Радзіму - значыць рабіць нешта для яе. Рабіце і вы!»

 

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X