ТЭАТР З МАЛАДЗЕЧНА ПАРАДУЕ ВІЦЯБЧАН КАМЕДЫЯМІ

7-8 снежня на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа пройдуць гастролі Мінскага абласнога драматычнага тэатра (г.Маладзечна). Артысты гэтага творчага калектыву ўжо даўно палюбіліся віцебскаму гледачу, сталі нашымі сталымі гасцямі. Гэтым разам гастралёры для дарослага гледача прывезлі дзве камедыі.

Спектакль «Красуні» ў жанры «амерыканская камедыя» пастаўлены па п'есе «Дзявочнік над вечным спачынкам». Ёсць такі жарт: кабеты, якія заўсёды пэўна ведаюць, дзе знаходзяцца іхнія мужы, – удовы. Вось і ў гэтай камедыі тры бязмужнія дамы «вельмі нават яшчэ нічога» збіраюцца раз на месяц, каб пагаманіць, папіць гарбаты ці чаго мацней, а пасля адправіцца на цвінтар наведаць сваіх заўчасна памерлых мужоў. Але не трэба аб сумным: высвятляецца, што ўдовы не супраць і павесяліцца пры выпадку. Увогуле, жыццё працягваецца!

Пастаноўка і музычнае афармленне Дзяніса Нупрэйчыка. Мастак-пастаноўшчык Яўген Волкаў.

Спектакль «Красуні» адбудзецца 7 снежня, пачатак у 19.00.

 

 

Лірычная камедыя «Дыягназ – каханне!» па п'есе Андрэя Максімава — гэта гісторыя пра ўседаравальную сілу кахання. Спроба пагаварыць з гледачом пра тое, што гэта такое – сапраўднае пачуццё. Як прымаць здраду? Да якой ступені можна дараваць? І чаму ў прабачэнні – сіла і трыумф кахання. Дзейныя асобы: галоўная гераіня і двое мужчын: яе муж і яе ўрач, а таксама маладая дзяўчына – каханка яе мужа. То, што адбываецца з галоўнай гераіняй, выглядае крыху дзіўным, нават містычным. Яна – адзіны чалавек сярод персанажаў, які ўмее кахаць раз і назаўжды. Гэту яркую пастаноўку ажыццявіла вядучая артыстка Мінскага абласнога драматычнага тэатра Алена Рахмангулава, якая такім чынам дэбютавала ў рэжысуры.

Спектакль «Дыягназ – каханне!» адбудзецца 8 снежня, пачатак у 19.00.

Для юных віцебскіх гледачоў маладзечанцы прывязуць спектакль «Парася, якое спявае» С.Казлова.

Спектаклі маладзечанскага тэатра ідуць на рускай мове.

У сваю чаргу маладзецкага гледача чакаюць спектаклі Коласаўскага тэатра – рамантычная камедыя «Самая жаданая» па п'есе «Самая-самая» С.Гіргеля, камедыя «Што баліць?» Л.Агулянскага і музычная казка для дзяцей «Сіўка-Бурка» Я.Тарасава.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка