ТЭАТР БЫЎ ДЛЯ ЗІНАІДЫ КАНАПЕЛЬКІ І ПРАЦАЙ, І ДОМАМ, І СЯМ’ЁЙ

25 снежня ўся тэатральная грамадскасць Беларусі будзе адзначаць 100-годдзе з дня нараджэння народнай артысткі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Зінаіды Ігнатаўны Канапелькі. На працягу шасцідзесяці гадоў (з 1936-га, пасля заканчэння студыі, і па 1997-ы) яна служыла Коласаўскаму тэатру.

Сярод самых знакавых роляў, сыграных Зінаідай Канапелькай, можна прыгадаць Насцю і Мальвіну з «Несцеркі» Віталя Вольскага, Галю з «Алазанскай даліны» Канстанціна Губарэвіча і Іосіфа Дорскага, Насцю Вярбіцкую з п’есы Кандрата Крапівы «Пяюць жаваранкі», Кацярыну з «Лявоніхі» Паўла Данілава, Паліну з «Трыбунала» Андрэя Макаёнка, Ганерылью з «Караля Ліра» Уільяма Шэкспіра, Мару Цвіёвіч з «Доктара філасофіі» Браніслава Нушыча, каралеву Лізавету з «Марыі Сцюарт» Фрыдрыха Шылера, Даўнарэне з «Клеменса» Казіса Саі і шмат іншых персанажаў.

У 1989 годзе яна стала ганаровым грамадзянінам горада Віцебска. Была ўзнагароджана ордэнамі Дружбы народаў і «Знак пашаны», медалём Францыска Скарыны, вышэйшай тэатральнай узнагародай «Крыштальная Паўлінка».

8 снежня на камернай сцэне тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца вечар памяці «Тэатр – мая праца, мой дом, мая сям’я», прысвечаны 100-годдзю слыннай актрысы. Мы прыгадаем самыя цікавыя факты з яе жыцця, лепшыя ролі Зінаіды Ігнатаўны, прагучаць успаміны тых, хто яе добра ведаў, любіў, памятае. Вы ўбачыце ў відэазапісу ўрыўкі са спектакляў «Несцерка», «Трыбунал», «Будзьце здаровы!», «Мудрамер» з яе ўдзелам. Артысты-коласаўцы адмыслова для вечара ўзновяць фрагменты тых сцэнічных работ актрысы, якія, на жаль, не захаваліся: «Рэвізор», «Алазанская даліна», «Пяюць жаўранкі», «Лявоніха», «Марыя Сцюарт».

Пачатак вечара а 18-й гадзіне.

Квіткі можна набыць у касе тэатра
і на сайце KVITKI.BY.

Чакаем вас у тэатры!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка