СЫШЛА З ЖЫЦЦЯ ЖАННА ІВАНАЎНА ХАРЫТОНАВА, ВЯДУЧЫ ЮРЫСКОНСУЛЬТ ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА

Сёння коласаўцы атрымалі сумную вестку...
19 мая 2021 года, на 73-м годзе,
сышла з жыцця Жанна Іванаўна Харытонава,
вядучы юрысконсульт Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Жанна Іванаўна працавала ў нашым калектыве з 2010 года - памочнікам мастацкага кіраўніка і вядучым юрысконсультам. Яна вылучалася высокім прафесіяналізмам, глыбокімі ведамі ў галіне правазнаўства, прынцыповасцю, працалюбствам.

Жанна Іванаўна ўмела знайсці падыход да кожнага супрацоўніка тэатра, выслухаць яго і даць слушную параду. Дзякуючы здольнасці кантактаваць з  людзьмі, дапамагала ствараць спрыяльны мікраклімат унутры калектыву.

За плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, значнае асабістае садзейнічанне   развіццю беларускага тэатральнага мастацтва Жанна Іванаўна была ўзнагароджана ў 2016 годзе Падзякай старшыні  Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і ў 2017 годзе Ганаровай граматай Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Сыход такіх людзей, як Жанна Іванаўна, – заўсёды вялікая, незаменная страта.

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа смуткуе у сувязі са смерцю Жанны Іванаўны і выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім.

Вечная памяць!..

Развітанне адбудзецца 21 мая, з 11:00 да 12:00,
у рытуальнай зале «Тихая обитель»
па адрасе: г.Віцебск, вуліца П.Броўкі, 50/3.

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X