СВЯТЛАНА АКРУЖНАЯ ЎЗНАГАРОДЖАНА МЕДАЛЁМ «СВЯТЫ УЛАДЗІМІР, СПАВЕДНІК ВІЦЕБСКІ»

14 красавіка ў зале Віцебскай епархіі адбылося ўручэнне ўзнагарод. Сярод іншых годных асоб за стараннае служэнне царкве і народу Беларусі медалём «Святы Уладзімір, спаведнік Віцебскі» Віцебскай епархіі была ўганаравана народная артыстка Беларусі, уладальнік прэміі «За духоўнае адраджэнне» Святлана Арцёмаўна Акружная. Так была адзначана яе шматгадовая дзейнасць на карысць праваслаўнай царкве. На працягу васьмі год вядомая актрыса і грамадскі дзеяч прымала ўдзел у Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя, вяла работу ў Праваслаўным брацтве ў імя раўнаапостальнага князя Уладзіміра (Турэмная братчына), зараз з’яўляецца членам савета абласнога аб’яднання праваслаўных жанчын.
Добавить комментарий