СВЯТЛАНА АКРУЖНАЯ ПРЫМАЛА ЎДЗЕЛ У МІЖНАРОДНЫМ ДНІ ВАЛАНЦЁРА
5 снежня ва ўсім свеце адзначалася свята – Міжнародны дзень валанцёра. З гэтай нагоды ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска адбыўся ўрачысты вечар. У ім бралі ўдзел супрацоўнікі і актывісты Віцебскай гарадской арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Адкрыў вечар намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама, старшыня Прэзідыума Віцебскай гарадской арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Віктар Валер’евіч Глушын. Сярод выступоўцаў была і народная артыстка Беларусі, уладальніка медаля Францыска Скарыны Святлана Арцёмаўна Акружная.
Валанцёрскай дзейнасцю Святлана Арцёмаўна займаецца пачынаючы з 1996 года. Яна стаяла ля вытокаў стварэння Віцебскай абласной арганізацыі інвалідаў-калясачнікаў. Дзякуючы ёй штогод праводзіцца міні-марафон сярод гэтых людзей пад дэвізам «За незалежны лад жыцця». Сярод яе добрых спраў можна прыгадаць шэфства над калоніяй для непаўналетніх, разгляд скаргаў салдацкіх маці... На працягу многіх год яна з'яўляецца членам прэзідыума Віцебскага гарадской арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, заўсёды мае свой пункт погляду і бароніць яго.
Святлана Арцёмаўна не толькі выступіла на свяце, але і ўручала асабістыя кніжкі валанцёраў студэнтам Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава, якія толькі пачынаюць займацца гэтай высакароднай справай.


















Добавить комментарий