СВЯТКУЕ ЮБІЛЕЙ АЛЕНА ВАСІЛЬЕЎНА НАВУМАВА, РЭКВІЗІТАР ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
11.09.2026
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа
віншуе рэквізітара Алену Васільеўну Навумаву
з юбілеем – 60-годдзем з дня нараджэння!
Алена Васільеўна з 2019 года служыць на карысць Коласаўскага тэатра. За гэты перыяд зарэкамендавала сябе старанным, дысцыплінаваным работнікам, чулым, уважлівым чалавекам, што карыстаецца аўтарытэтам сярод калег.
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ад усяе душы віншуе шаноўную Алену Васільеўну з юбілеем і зычыць ёй моцнага здароўя, заўсёды пазітыўнага настрою! Каб у доме заўсёды было светла, утульна! Поспехаў ва ўсіх распачынаннях, шмат радасці, смеху і дабрыні! Хай мары спраўдзяцца, а блізкія людзі і калегі будуць зычлівымі!
Гады бягуць няспыннай чарадою,
Змяняюць зіму на вясну,
Адносяць з талаю вадою
Жыцця старонку не адну.
І тым не менш, няма падстаў
Для смутку ці расчаравання,
Бо за плячыма – столькі спраў,
Дарог, здабыткаў і кахання.
Жадаем з радаснай нагоды
Здароўе мець, узнёслым быць,
Жадаем шчырасці і згоды,
Да 100 гадоў у шчасці жыць.

















Добавить комментарий