СВЯТА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ
1 чэрвеня ў Віцебскім абласным спецыялізаваным доме дзіцяці адбылося свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
Павіншаваць дзяцей і ўручыць падарункі прыйшлі прадстаўнікі абласной і гарадской улады, прадстаўнікі прафсаюзаў, таварыстваў і іншыя ганаровыя госці. Сярод іх былі старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Жаланава і актывістка арганізацыі, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, народная артыстка Беларусі Святлана Акружная.

Гледачам было паказана музычнае прадстаўленне па казцы «Церамок». Падрыхтавалі і правялі яго педагогі ўстановы на чале з музычным кіраўніком Наталляй Лабука. Не засталіся ўбаку і выхаванцы Дома дзіцяці. Усіх уразіла артыстычнае выкананне танцаў дзяцей (ва ўзросце ад 1 года 9 месяцаў да 2 гадоў 9 месяцаў): «Маракі», «Танец маленькіх матуль», «Багоўкі і матылі», «Летняя полька». Канцэртная праграма была яркай і насычанай. Ніхто не застаўся абыякавым.
Як добра, калі людзі знаходзяць час зазірнуць у Дом дзіцяці і падарыць дзецям з такімі нялёгкімі лёсамі часцінку сваёй душы, цяпла і любові!


















Добавить комментарий