СУСВЕТНЫ БЭСТСЭЛЕР НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ

5 верасня пры поўным аншлагу на вялікай сцэне Коласаўскага тэатра адбылася прэм’ера спектакля «Гісторыя кахання» паводле аповесці амерыканскага пісьменніка і кінасцэнарыста Эрыка Сігала.

Стварыў інсцэніроўку да новага спектакля, ажыццявіў яго пастаноўку і музычнае афармленне заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрый Пахомаў, які стала супрацоўнічае з коласаўцамі. Сцэнаграфію і касцюмы прыдумаў вядомы тэатральны мастак з Санкт-Пецярбургу Андрэй Пронін. На яго рахунку такія вядомыя пастаноўкі коласаўцаў, як «Касатка» А.Талстога, «Дзядзька Ваня» і «Вішнёвы сад» А.Чэхава, «І паміраючы дрэвы стаяць» А.Касоны, «Непаразуменне» А.Камю, «О-ля-ля!» М.Камалеці. Аўтар харэаграфіі і пластычных нумароў Дзіяна Юрчанка.

 

 

У спектаклі занятыя розныя пакаленні коласаўцаў. Цэнтральныя ролі – Олівера Бэрэта і Джэніфер Кавілеры стварылі маладыя артысты Аляксандр Казлоў і Дар’я Французава. Ролі іх сяброў-студэнтаў выконваюць Настасся Веранёва, Арцём Герак і Антон Бараноўскі. У ролях бацькоў Олівера занятыя заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка і Галіна Букаціна, бацька Джэніфер – вядучы майстар сцэны Юрась Цвірка.

 

 

Па жанру новы спектакль – меладрама. Напружанасць інтрыгі, сюжэтная завостранасць пераважае над псіхалагічнай распрацоўкай, над развіццём характараў. Але гэта не перашкодзіла акцёрам стварыць жывыя, жыццёва пераканальныя вобразы. Асабліва ў фінальнай частцы яны змаглі перадаць тыя эмоцыі і пачуцці, якія авалодваюць іх героямі.

 

Рэжысёр здолеў стварыць дакладную атмасферу спектакля, часам пранікнёна-лірычную, часам трывожную, якая быццам прадказвае, настройвае гледача на будучы трагічны фінал. Гэтаму спрыяе і пластычнае рашэнне спектакля, дамінантай якога з’яўляецца Танцорка ў выкананні Тамары Краснабаевай-Чарняк. Яна нагадвае вялікую чорную птушку, што трывожна кідаецца па сцэне. У іншыя моманты актрыса пластычна ўвасабляе тыя пачуцці, якімі жывуць галоўныя героі.

 

Вядома ж, спектакль «Гісторыя кахання» разлічаны на ўсе ўзросты, бо кожны глядач хоць калі-небудзь у сваім жыцці перажываў шчырыя, палкія пачуцці, але найперш ён будзе цікавы моладзевай аўдыторыі.

Чарговы паказ спектакля «Гісторыя кахання» адбудзецца 2 кастрычніка, у 18:00.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
          

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка