СУСТРЭЧА З ПЕРШЫМ НАМЕСНІКАМ МІНІСТРА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ НАТАЛЛЯЙ КАРЧЭЎСКАЙ

24 мая ў вялікай зале Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбылася сустрэча працоўнага калектыву з першым намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Наталляй Уладзіміраўнай Карчэўскай.
У сустрэчы прымалі ўдзел кансультант аддзела прафесійнага мастацтва ўпраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Кацярына Валер’еўна Панамарова, дырэктар тэатра Аляксандр Аляксандравіч Старых, мастацкі кіраўнік Міхась Дзмітрыевіч Краснабаеў. Абмяркоўваліся надзённыя пытанні жыцця тэатра, актыўны ўдзел прымалі артысты і творчыя супрацоўнікі калектыву.
Добавить комментарий