СУСТРЭЧА СА СВЯТЛАНАЙ ЖУКОЎСКАЙ ПАДЧАС БІБЛІЯМАРАФОНУ

У Віцебскай гарадской бібліятэцы імя М.Горкага адбылася творчая сустрэча чытачоў з вядучым майстрам сцэны Коласаўскага тэатра, актрысай Святланай Жукоўскай.
Сустрэча ладзілася ў рамках бібліямарафону, які быў прымеркаваны да Дня бібліятэк і доўжыўся з раніцы да дзевяці гадзін вечара. Творчая сустрэча з актрысай адбывалася ў самы позні час, у 20:00, што для яе самой было крыху нязвыкла. Афармленне залы было самым незвычайным, стваралася такое ўражанне, нібы трапіў у казку. Атмасфера вельмі добразычлівая, сяброўская. Прысутнічалі чытачы самых розных узростаў, і дзеці, і дарослыя, шмат было жанчын. Відаць, гэта самая чытаючая катэгорыя, а можа, і найбольш улюбёная ў сцэнічнае мастацтва. Святлана Мікалаеўна распавядала пра кнігі ў яе жыцці, пра тэатр, любімыя ролі, выконвала песні і рамансы, адказвала на пытанні.
Дарэчы, неўзабаве можа адбыцца яшчэ адна сустрэча любімай актрысы з чытачамі. На гэты раз, у Віцебскай абласной бібліятэцы.
Добавить комментарий