«СТРАСЦІ ПА МАТФЕЮ». МУЗЫКА ВЯЛІКАГА ПОСТУ

28 кастрычніка, у панядзелак, а 19-й гадзіне, на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца канцэрт Дзяржаўнай установы «Гродзенская капэла». Госці прадставяць «Страсці па Матфею».

У аснове твора – тэкст Евангелля ад Матфея, якое распавядае пра апошнія дні зямнога жыцця Іісуса Хрыста. Аповед чаргуецца з музычнымі нумарамі-рэчытатывамі, харамі і арыямі, тэкст якіх ўзяты галоўным чынам з праваслаўнага багаслужэння Страснога тыдня. «Страсці па Матфею» – першы музычны твор, напісаны для канцэртнай сцэны і заснаваны на традыцыях рускай праваслаўнай царквы. Згодна з меркаваннем крытыкаў, ён выражае глыбінныя памкненні чалавека, яго прагу жыцця і бяссмерця на мове, зразумелай сэрцу кожнага праваслаўнага верніка.

Музыку напісаў мітрапаліт Іларыён (Алфееў). Выконваюць «Страсці па Матфею» камерны аркестр (мастацкі кіраўнік і дырыжор Уладзімір Борматаў) і камерны хор (кіраўнік – Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Ларыса Іконнікава). Салісты – дыпламант Міжнародных конкурсаў Марына Гаравая (сапрана), Аляксандр Казакевіч (тэнар), Уладзімір Гаравы (барытон). Тэкст Евангелля ад Матфея чытае Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Волкава.

Квіткі на канцэрт можна набыць у касе Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка