СТАНЬ РЭЖЫСЁРАМ! КУРС СЯРГЕЯ КАВАЛЬЧЫКА

Тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў аб'яўляе пра мэтавы набор
на рэжысёрскі курс па кірунку «Рэжысура тэатра (драматычны тэатр)».
Кваліфікацыя – рэжысёр. Тэрмін навучання – 5 год.

Майстар курса – мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага
Сяргей Міхайлавіч Кавальчык.

Сярод пастановак Сяргея Кавальчыка
– «Чыё дзіця ў сакваяжы?» (па п'есе «Як важна быць сур'ёзным» О.Уайльда)
– «Адвечная песня» Янкі Купалы
– «Шлях у Царград» З.Косціча
– «Сёстры Псіхеі» С.Кавалёва
– «Бег» М.Булгакава
– «Пане Каханку» А.Курэйчыка
– «Рускія вадэвілі» П.Грыгор’ева, П.Фёдарава
– «Гора ад розуму» А.Грыбаедава
– «Чароўныя пярсцёнкі Альманзора» Т.Габэ
– «Экзэкутарам» А.Дударава і іншыя...

Таксама ён зняў фільмы на студыі «Люм’ер» – «Тэрыторыя па-за свабодай» і «Наркаманія», і дакументальны фільм «Le Sonet» на студыі «Frier-Film» (Швейцарыя).

Сяргей Кавальчык – уладальнік шматлікіх прызоў і дыпломаў:
– гран -пры на фестывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы» ў намінацыі «За лепшы спектакль» са спектаклем «Адвечная песня» (2003)
– бронзавы дыплом «За творчае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Сербскай» на IV Міжнародным тэатральным форуме «Залаты Віцязь» са спектаклем «Шлях у Царград» З.Косціча (Масква, Расія, лістапад 2006 г.)
– дыплом «За сцэнічнае ўвасабленне глыбіні славянскай душы» і дыплом «За акцёрскі ансамбль» у спектаклі «Адвечная песня» на VIII Міжнародным тэатральным фестывалі «Мельпамена Таўрыі» (Херсон, Украіна, чэрвень 2006 г.)
– дыплом і першая прэмія Рэспубліканскага конкурсу тэатральных пастановак п'ес класічных і сучасных беларускіх драматургаў за спектакль «Адвечная песня» ў намінацыі «Рэжысура» (2006)
– гран-пры на фестывалі «Галасы гісторыі» за спектакль «Адвечная песня» (Волагда, Расія, 2007)
– Гран-пры IX Міжнароднага фестывалю антычнага мастацтва «Баспорскага Агонь» (Еўпаторыя) за спектакль «Сёстры Псіхеі» С.Кавалёва (2007)
– Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2007)
– Медаль Францыска Скарыны (2011)
– Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2012)

Кансультацыя і запіс на папярэдняе сумоўе
па тэлефоне 8 (029) 261-10-44,
па электроннай пошце: nadt@tut.by,
або па адрасе: г.Мінск, вул.Валадарскага, 5.

Сайт Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага – www.rustheatre.by.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка