СПЕКТАКЛЮ «НЕСЦЕРКА» – 85 год! СУСТРЭЧА Ў ВІЦЕБСКАЙ АБЛАСНОЙ БІБЛІЯТЭЦЫ

13.05.2026
У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна працягваецца праект «Коласаўцы», прысвечаны 100-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. 19 мая, у 17:00, у малой зале бібліятэкі адбудзецца сустрэча з нагоды 85-годдзя з дня прэм’еры спектакля «Несцерка» – легендарнай візітоўкі тэатра.
Гэта той сцэнічны твор, створаны ў далёкім 1941-м годзе, напярэдадні пачатку Вялікай Айчыннай вайны, праз які прайшлі розныя пакаленні коласаўцаў. Амаль усе артысты выходзілі ў гэтым спектаклі, прынамсі, у масоўцы, а многія стварылі ў ім выдатныя сцэнічныя вобразы.
У творчай сустрэчы прымуць удзел заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Пятро Ламан і Вячаслаў Грушоў, вядучы майстар сцэны Раіса Грыбовіч. Удзельнікі сустрэчы змогуць убачыць архіўныя фотаздымкі і відэафрагменты, якія адлюстроўваюць самыя розныя перыяды сцэнічнага жыцця вядомай пастаноўкі, пачуць цікавыя расповяды акцёраў, успаміны тых, хто бачыў і нават меў стасункі з выдатнымі папярэднікамі-коласаўцамі – удзельнікамі спектакля «Несцерка» ў мінулыя гады.
Запрашаем усіх далучыцца да гэтай хвалюючай і знакавай
для тэатра падзеі!



















Добавить комментарий