СПЕКТАКЛЬ «ВАЎКАЛАК» ПРОЙДЗЕ НА «СМАЛЕНСКІМ КАЎЧЭГУ» Ў ФАРМАЦЕ АНЛАЙН

З 1 па 7 верасня Смаленскі дзяржаўны драматычны тэатр імя А.Грыбаедава ладзіць VII Міжнародны тэатральны фестываль «Смаленскі каўчэг». На гэты раз ён пройдзе як у рэжыме анлайн (праз трансляцыю  спектакляў у інтэрнэце), так і офлайн (у рэальным часе на сцэнічнай пляцоўцы). Гэта звязана, па-першае, з пандэміяй (якая пакуль для Расіі з’яўляецца сур’ёзнай праблемай), па-другое, з жаданнем убачыць і ацаніць як мага больш цікавых сцэнічных калектываў. Сёлетні фестываль прысвячаецца 240-годдзю Смаленскага дзяржаўнага драматычнага  тэатра імя А.С.Грыбаедава і 225-годдзю з дня нараджэння самога пісьменніка, чыё імя носіць сцэнічны калектыў.

У конкурснай праграме заяўлена 19 спектакляў тэатраў з Расіі, Беларусі, Польшчы, Швецыі. У вочнай форме свае творы пакажуць: Мічурынскі абласны драматычны тэатр, Уладзімірскі акадэмічны абласны драматычны тэатр, Ліпецкі драматычны тэатр, Расійскі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Ф.Волкава (г.Яраслаўль), Палескі  драматычны тэатр (г.Пінск, Беларусь), Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр (г.Мінск).

У завочнай форме  для ўсіх жадаючых на афіцыйнай старонцы Смаленскага тэатра ў сацыяльнай сетцы «У кантакце» https://vk.com/dramteatrsm будуць размешчаны відэа спектакляў: Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, Teater Albatross (Швецыя), тэатра «Дзень смерці Моцарта» (Польшча), Смаленскага камернага тэатра, Вялікалукскага  драматычнага тэатра, тэатра «Самарская плошча».

Адбудзецца таксама шэраг закрытых спектакляў толькі для прагляду журы фестывалю. Іх пакажуць тэатры з Арзамасу, Гомеля, Гродна, Тальяці, Разані.

Коласаўскі тэатр прапануе відэаверсію спектакля «Ваўкалак» па аднайменнаму апавяданню Яна Баршчэўскага з кнігі «Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях». Прэм’ера адбылася 11 снежня 2019 года на камернай сцэне. Рэжысёр-пастаноўшчык Ірына Цішкевіч. Сцэнаграфія і касцюмы Юліі Карымавай. У спектаклі занятыя артысты-коласаўцы: Ульяна Ацясава, Арцём Герак, Раіса Грыбовіч, Святлана Жукоўская, Дзмітрый Каваленка, Паліна Крашэўская, Юлія Крашэўская, Пятро Ламан, Аляксей Стома, Юрась Цвірка.

Відэапаказ адбудзецца 2 верасня а 15-й гадзіне на афіцыйнай старонцы Смаленскага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя А.С.Грыбаедава «У кантакце» https://vk.com/dramteatrsm.

Жадаем удачы нашым калегам і спадзяемся на перамогу!

 

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка