СМАЛЕНСКІ ТЭАТР на КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ

З 2 па 4 чэрвеня 2015 года на Коласаўскай сцэне адбудуцца гастролі Смаленскага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя А.С.Грыбаедава.

2 чэрвеня (аўторак)
19.00
Рэй Куні
ЗАНАДТА ЖАНАТЫ ТАКСІСТ
Камедыя на 2-е дзеі

П’еса «Занадта жанаты таксіст», напісаная ў 1983 годзе, належыць пяру вядомага брытанскага драматурга Рэя Куні. Аўтар вядомы віцебскаму гледачу па спектаклю Коласаўскага тэатра «Ён. Яна. Акно. Нябожчык», пастаўленаму па п’есе «№13».

Галоўны герой камедыі, таксіст Джон Сміт жанаты адразу на дзвюх кабетах, якія жывуць недалёка адна ад адной: з Мэры ён абвянчаўся ў царкве, а з Барбарай аформіў грамадзянскі шлюб. Ён строга пільнуецца графіка наведвання жонак, так што ні тая, ні другая за тры гады ні пра што не здагадалася. Але аднойчы герой на сваю бяду ратуе бабульку ад хуліганаў, атрымлівае ў бойцы дамскай сумачкай па галаве і трапляе ў лякарню.

Апынуўшыся, нарэшце, дома ў абдымках Мэры, Джон з жахам разумее, што выбіўся з графіка і ў гэты час павінен знаходзіцца ў Барбары. Ён спрабуе выправіць промах, але з кожнай хвілінай сітуацыя ўсё больш напаляецца…

Чым скончылася гэта гісторыя, вы даведаецеся, паглядзеўшы спектакль Смаленскага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя А.С.Грыбаедава ў пастаноўцы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Чэпелева. У ім цікавыя і музычнае афармленне, і сцэнаграфія, якую прыдумала галоўны мастак тэатра Святлана Архіпава, і, без сумневу, выдатныя акцёрскія працы.

Дзейныя асобы і выканаўцы:
Джон Сміт – заслужаны артыст РФ Ігар Голубеў, Канстанцін Юхневіч
Мэры Сміт – Вольга Фёдарава, Анастасія Кляцова
Барбара Сміт – Юлія Пушкіна
Стэнлі Поуні – заслужаны артыст РФ Сяргей Цюмін
Інспектар Траутон – Арсен Казаран
Інспектар Портэрхаус – Анатоль Бібекін, Канстанцін Юхневіч
Бобі Франклін– Юрый Гапееў, Аляксандр Іваноў
Рэпарцёр Мікі – Андрэй Шанін, Канстанцін Юхневіч

3 чэрвеня (серада)
19.00
Рэй Куні
ТАТА Ў ПАВУЦІННІ
(ЗАНАДТА ЖАНАТЫ ТАКСІСТ-2)

Камедыя на 2-е дзеі

З моманту падзей спектакля «Занадта жанаты таксіст» прайшоў час. Бесклапотны Джон Сміт па-ранейшаму працуе таксістам і працягвае жыць на дзве сям’і. Сітуацыя яшчэ больш заблытваецца: у кожнай сям’і падрастаюць дзеці: Вікі і Гэйвін. І ўсё было б выдатна, калі б не павуцінне! Сусветнае павуцінне!!! Вікі і Гэйвін выпадкова знаёмяцца ў інтэрнэце і дамаўляюцца пра сустрэчу. Так пачынаецца гэта вясёлая камедыя палажэнняў пра працяг прыгод Джона Сміта, які ні ў якім разе не павінен дапусціць сустрэчы дваіх дзяцей, інакш яго падвойнае жыццё вылезе вонкі! Як і шмат гадоў таму, на дапамогу таксісту прыходзіць яго сябар і кватарант Стэнлі Пуні, які «трымае абарону» ў кватэры Джона і Мэры. Сам Джон у гэты час спрабуе разабрацца са сваёй другой сям’ёй. З’яўленне таты Стэнлі, дзівакаватага старога, прыводзіць да яшчэ большых непаразуменняў.

А фінал гісторыі будзе нечаканым!

Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Чэпелеў
Мастак-пастаноўшчык – Святлана Архіпава
Балетмайстар – Алена Ягорава
Музычнае афармленне – Сяргей Хандрык

Дзейныя асобы і выканаўцы:
Вікі Сміт – Юлія Пушкіна
Гэйвін Сміт – Ягор Дзяюн
Джон Сміт – заслужаны артыст РФ Ігар Голубеў
Мэры Сміт – Вольга Фёдарава
Барбара Сміт – Кацярына Максімава, Кацярына Шаова
Стэнлі Поуні – заслужаны артыст РФ Алег Кузьмішчаў
Татуля – заслужаны артыст РФ Сяргей Цюмін

4 чэрвеня (чацвер)
19.00
Аркадзь Аверчанка

СТРАСЦІ РАКАВЫЯ…
Камеды на 2-е дзеі паводле твораў «Вольга Мікалаеўна», «Ключ», «Самагубца», «Сазонаў»

Творчасць вядомага рускага пісьменніка Аркадзя Аверчанкі доўгі час была закрытая для гледача. Але і сёння яго арыгінальнае мастацтва не страціла фарбаў і актуальнасці. Сюжэты бліскучых апавяданняў, навел падказвала жыццё, недзе несалодкае, горкае, і разам з тым, незвычайна цікавае і, па-добраму, смешнае. «Страсці ракавыя» – гісторыя стасункаў мужчыны і жанчыны, якія зусім не змяніліся за апошнія 100 гадоў. Каханне і рэўнасць, гарачыя клятвы і здрады, смех і слёзы – усё гэта ёсць у спектаклі.

Рэжысёр-пастаноўшчык – Ігар Вайцюлевіч
Мастак-пастаноўшчык – заслужаны мастак РФ Юрый Папоў

Дзейныя асобы і выканаўцы:
Яна – Ала Казлова
Сазонаў (першы) – заслужаны артыст РФ Алег Кузьмішчаў
Сазонаў (другі) – заслужаны артыст РФ Ігар Голубеў

 

Усе гастрольныя спектаклі Смаленскага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя А.С.Грыбаедава ідуць на рускай мове.

 

Чакаем вас у нашым тэатры!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка