ШОУ ПАД ДАЖДЖОМ-5. МУЖЧЫНА vs ЖАНЧЫНА

І зноў у Віцебску – Санкт-Пецярбургскі тэатр танца «Спакуса» («Искушение»)!

14 і 15 мая (19.00) на вялікай сцэне Коласаўскага тэатра адбудзецца грандыёзнае «Шоу пад дажджом-5. Мужчына vs Жанчына».

З самага стварэння свету паміж імі прабягалі іскры, што раздзімалі асляпляльнае полымя. І з таго моманту яны спрабуюць знайсці адказы на вечныя пытанні. Ужо зусім хутка Спакуса паставіць кропку. Гэта агнявы запал і ціхамірнасць. Гэта халодны розум і ўсёпаглынальныя пачуцці. Гэта словы, што прасякаюць у душу, і нямая пластыка цела. Гэта сіла супраць слабасці. Гэта – мужчына vs жанчына. Мужчына супраць жанчыны!

Гісторыі і разважанні, выяўленыя словамі і пластыкай цела. Энергія і драйв, гумар і пазітыў, рамантыка і каханне! Што можа быць лепш? Толькі танцы пад дажджом! Фінальныя нумары выконваюцца пад струменямі вады.

Аўтары – Рустам Надыршын і Яўген Абакачаў.

Рэжысёр – Рустам Надыршын. Харэографы – Аляксандр Крупяльніцкі, Аляксандр Сямёнаў, Уладзіслаў Шашкін, Ілля Румянцаў, Кастусь Марозаў, Алесь Захараў, Раман Матыцын, Сяргей Кавалёў, Юры Загідуллін.

Мастак па святле – Іван Нікіцін. Гукарэжысёр – Даніла Лапацін.

Больш фота і відэа – на сайце тэатра «Спакуса» і ў афіцыйнай суполцы УКантакце.

Квіткі на шоу ў касе тэатра і на сайце kvitki.by - 14 мая і 15 мая.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка