ШОЎ ПАД ДАЖДЖОМ-3. ТОЛЬКІ ДЛЯ ЖАНЧЫН

27 верасня, а 19-й гадзіне, у вялікай глядзельнай зале Коласаўскага тэатра зноў чакае сустрэча з артыстамі ўпадабанага віцебскімі гледачамі тэатра танца «Спакуса» з Санкт-Пецярбургу (Расія).

«Шоў пад дажджом-3. Толькі для жанчын» – яркая, вясёлая, рамантычная правакацыя. Адносіны мужчыны і жанчыны, мужчынская хлусня, жаночыя мары — гэта толькі малая частка пытанняў, закранутых у спектаклі.

У шоу пазначаны вельмі пікантныя тэмы, якія могуць паставіць у няёмкае становішча кожнага мужчыну. Сум і шкадаванне, каханне і радасць — эмоцыі апавядальніка ўвасабляюцца на сцэне ў майстэрскія танцы. Думкі і перажыванні ярка адлюстроўваюцца ў пластыку целаў артыстаў. А галоўнае – уся феерыя пачуццяў прыперчаная гумарам!

Фінальная частка шоу выконваецца пад струменямі вады. Гэты спектакль не пакіне абыякавым ніводнага гледача!

Аўтар, рэжысёр, харэограф – Рустам Надыршын.

Суаўтар – Яўген Абакачаў.

Узроставае абмежаванне – 16+.
Працягласць 1 гадзіна 30 хвілін без антракту.

Чакаем вас 27 верасня (19:00) у Коласаўскім тэатры
на шоў Санкт-Пецярбургскага тэатра танца «Спакуса»!

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by!

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X