«ШЛЮБ-ПА ІТАЛЬЯНСКУ»: АДКРЫЦЦЁ 95-га СЕЗОНУ, ПРЭМ'ЕРА і БЕНЕФІС ЗАСЛУЖАНЫХ АРТЫСТАЎ – РАЗАМ!

30 верасня 2020 года на вялікай сцэне Коласаўскага тэатра адбудзецца прэм’ера спектакля «Шлюб па-італьянску» па знакамітай п’есе італьянскага драматурга Эдуарда дэ Філіпа «Фелумена Мартурана». Гэты дзень спалучыць у сабе яшчэ дзве вельмі важныя для коласаўцаў падзеі – адкрыццё 95-га, юбілейнага, тэатральнага сезону і бенефіс заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Галіны Букацінай і Георгія Лойкі.

Амаль стагоддзе радуе Коласаўскі тэатр сваіх гледачоў знакавымі пастаноўкамі, моцнымі сцэнічнымі вобразамі, дзяржаўнымі і фестывальнымі ўзнагародамі. Творчы працэс не перапыняецца ні на адзін дзень, тэатр жыве мастацтвам, прасякнуты ім паўсюдна і ўзбагачае беларускую культуру новымі творамі.

Трагікамедыя «Шлюб па-італьянску» расказвае пра багатага неапалітанскага прадпрымальніка дона Даменіка Сарыяны, які ўжо чвэрць стагоддзя жыве пад адным дахам з Філуменай Мартуранай, сваёй фактычнай жонкай, але так і не ўступае з ёй у шлюб. І здавалася б, у гэтым ужо няма сэнсу, пакуль лавеласу Даменіка не прыходзіць у галаву афіцыйна ажаніцца з маладзенькай Дзіянай. Гэтая навіна – сапраўдны выклік для Філумены, гатовай змагацца за свой статус і правы. Тым больш у яе на руках моцны козыр: Даменіка – бацька аднаго з трох сыноў Філумены. Вось толькі якога менавіта?

Рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрый Пахомаў ставіць на коласаўскай сцэне гісторыю пра тое, як часта блізкія людзі, якія жывуць разам доўгі час, нічога адно пра аднаго не ведаюць. Нам і сёння не хапае душэўнай цеплыні, мы гатовыя хутчэй адштурхнуць чалавека, чым наблізіць, прытуліць яго да сябе. «Варта цаніць тое, што ў цябе ёсць», – упэўнены Юрый Пахомаў.

Эдуарда дэ Філіпа напісаў п’есу «Філумена Мартурана» ў 1946 годзе. Пастаноўка мела такі поспех, што акцёры былі запрошаны рымскім Папам Піем XII на прыватную аўдыенцыю. П’еса і сёння ставіцца па ўсім свеце і некалькі разоў была экранізаваная. Здымкі самага вядомага фільма «Шлюб па-італьянску» ажыццявіў Віторыё дэ Сіка, галоўныя ролі сыгралі Сафі Ларэн і Марчэла Мастраяні.

Мастак-пастаноўшчык прэм’ернага спектакля – Валянціна Праўдзіна, якая вядома аматарам творчасці коласаўцаў па спектаклях «Кракаўскі студэнт», «Вельмі простая гісторыя», «Я чакаю сапраўднага мужчыну...», «Легенда пра каханне», «Што баліць?», «Кошкі-мышкі».

Галоўныя ролі Даменіка і Філумены ў пастаноўцы Коласаўскага тэатра выконваюць заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка і Галіна Букаціна. Прэм’ерны спектакль будзе для іх бенефісам: сёлета гэтыя вядучыя артысты адзначылі свае юбілеі.

Таксама ў спектаклі занятыя заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова (Разалія Саламена), артысты Юрась Цвірка (Альфрэда Амароза), Арцём Блахін (Мікеле), Уладзіслаў Жураўлёў (Рыкарда), Цімур Жусупаў (Умберта), Дар’я Французава (Лючыя), Яўген Бераснеў (Начэла), Вікторыя Шамардзіна (Дзіяна), Вадзім Асвяцінскі (Афіцыянт), Паліна Крашэўская (Афіцыянтка), Алёна Чыстабаева (Жонка Мікеле).

Чакаем сваіх гледачоў 30 верасня, а 19-й гадзіне,
на прэм’еры спектакля «Шлюб па-італьянску».

Квіткі можна набыць у кассе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка