ШКОЛЬНЫ ТЭАТР. НА ГЭТЫ РАЗ – ЮБІЛЕЙНЫ…

25-26 красавіка  мы прымаем у сябе ўдзельнікаў  гарадскога  конкурсу «Сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр-20». Яго заснавальнікамі з’яўляюцца Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, аддзел адукацыі, спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама, а таксама гарадскі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. 11 тэатральных калектываў выйшлі сёлета ў фінал, па чатыры ад Першамайскага і Кастрычніцкага раёнаў, тры – ад Чыгуначнага. Нагадаем пра абавязковую ўмову  конкурсу: усе спектаклі павінны быць увасоблены па творах беларускіх пісьменнікаў. Бадай, адзіным выключэннем могуць стаць аўтарскія работы, дзе нават літаратурная першааснова створана ў самім калектыве. Сярод пісьменнікаў, чые творы прадстаўлены на конкурсе, значацца Янка Брыль, Уладзімір Караткевіч, Андрэй Макаёнак, Алесь Петрашкевіч, Сяргей Кавалёў, Васіль Ткачоў.

У гэтым годзе сцэнічныя чытанні юбілейныя, бо праходзяць ужо ў дваццаты раз. Да таго ж яны прысвечаны  90-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа, якое таксама святкуецца сёлета. Без яго актыўнага ўдзелу правядзенне конкурсу на добрым, высокапрафесійным узроўні наўрад ці было б магчымым. І перад юбілейнымі чытаннямі хацелася б выказаць словы вялікай падзякі тым людзям, якія ў 1996 годзе пачыналі і працяглы час вялі гэтую работу: былой загадчыцы літаратурнай часткі тэатра Святлане Мікалаеўне Дашкевіч і заслужанаму артысту РБ Вячаславу Георгіевічу Грушову, які цягам многіх гадоў быў рэжысёрам фестывалю.

Сёлета журы конкурсу ўзначальвае загадчык кафедры рэжысуры, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Віталь Уладзіміравіч Катавіцкі. Дарэчы, на другі дзень конкурсу ён правядзе майстар-клас для абітурыентаў гэтай навучальнай установы – выпускнікоў віцебскіх школ. У склад журы таксама ўваходзяць вядучыя артысты-коласаўцы, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і культуры.

Рэжысёрам сцэнічным чытанняў выступае актрыса коласаўскага тэатра. якая ў гэтым годзе да таго ж заканчвае рэжысёрскае аддзяленне беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Ніна Обухава, мастаком – Святлана Макаранка.

Урачыстае адкрыццё конкурсу адбудзецца 25 красавіка а 10-й гадзіне.

Закрыццё і ўзнагароджанне пераможцаў на наступны дзень, а 13-й гадзіне.

Усе выступленні будуць праходзіць у тэатральнай гасцёўні.

Уваход вольны.

Запрашаем!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка