«ШКОЛЬНЫ ТЭАТР-22» ЗАВЕРШЫЎСЯ! ВЫНІКІ АГУЧАНЫЯ!

23-24 красавіка на камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбыліся сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр-22».

11 творчых калектываў, што прайшлі ў фінал, спаборнічалі паміж сабой і аспрэчвалі пальму першынства. У склад прадстаўнічага журы, якое сёлета зноў узначальвала народная артыстка Беларусі Святлана Акружная, увайшлі старшыня прадметна-цыклавой камісіі рэжысуры і майстэрства акцёраў Віцебскага каледжа культуры і мастацтваў Ігар Баярынцаў, выкладчык той жа навучальнай установы Надзея Сеўрук, сакратар віцебскага абласнога аддзялення Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, вядучы майстар коласаўскай сцэны Валянціна Багданава, тэатразнаўца, літаратурны рэдактар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Юрый Іваноўскі, метадыст Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Святлана Краўчанка.

Трэба зазначыць, што ўзровень творчага спаборніцтва сёлета значна павысіўся, і журы было няпроста выбраць лепшых. І ўсё ж такі лаўрэаты вызначаны.

Дыплом і прыз за III месца атрымалі школьны тэатр СШ №28 (кіраўнік Зоя Таранеўская) за спектакль «Такая доўгая навальніца» С.Бартохавай і тэатральны гурт «Дэбют» СШ №46 (кіраўнік Ірына Салаўёва) за сцэнічны твор «А ці будзе заўтра…» Дз.Багаслаўскага.

II месца падзялілі тэатральная студыя «Перазагрузка» Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (кіраўнік Наталля Шлімакова) за «Перапіс насельніцтва» Дз.Багаслаўскага і узорная тэатральная студыя «Дарослыя дзеці» (кіраўнік Аляксандра Раманава) за аўтарскі спектакль «Пра мейстэрзінгера Себасцьяна з Фурта і Аўгусціна бесталаннага, ці бясконцая песня лёсу».

Уладальнікамі дыплома і прыза за I месца сталі школьны тэатр СШ №45 (кіраўнік Канстанцін Ганчароў) за ўвасабленне п’есы Ю.Вутты і В.Ткачова «Лялькі» і тэатральная студыя СШ №2 (кіраўнік Ірына Ламаносава) за пастаноўку «Сертыфікат» па п’есе В.Гапеева.

Дыплом у намінацыі «Лепшы спектакль для юнацтва» атрымала студыя «Прэм’ера» гімназіі №1 («Нататкі доктара» В.Шарановіч, кіраўнік Таццяна Быкава), дыплом глядацкіх сімпатый дастаўся студыі «Перазагрузка» гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Спецыяльным дыпломам і прызам Віцебскага аддзялення Беларускага саюза тэатральных дзеячаў узнагарожаны тэатральны калектыў СШ №19 за спектакль «Багаты кватарант» А.Федарэнкі.

За лепшую работу мастака-пастаноўшчыка былі адзначаны Аляксандра Раманава (гімназія №8) і Таццяна Быкава (гімназія №1), за лепшае музычнае афармленне – Канстанцін Ганчароў (СШ №45), за лепшую рэжысуру – Наталля Шлімакова.

Лепшымі выканаўцамі галоўных мужчынскіх роляў журы палічыла ўдзельнікаў тэатральнага гурта СШ №46 Уладзіслава Гадлеўскага (Антон у спектаклі «А ці будзе заўтра…») і школьнага тэатра СШ №45 Кірыла Гільгенберга (Мірон у спектаклі «Лялькі»). Сярод годных выканаўцаў мужчынскіх роляў другога плану названыя Уладзіслаў Зямчонак (Васіль – «А ці будзе заўтра…», СШ №46) і Вагіф Мірзоеў (Камендант – «Лялькі», СШ №45).

За лепшую цэнтральную жаночую ролю журы адзначыла Аліну Говар (Дырэктар школы ў спектаклі «Сертыфікат», СШ №2) і Дар’ю Ананенка (Маргарыта Адольфаўна – «Перапіс насельніцтва», Цэнтр дадатковай адукацыі). За лепшую жаночую ролю другога плану – Яну Макееву (Вольга з «Перапісу насельніцтва») і Паліну Юшкоўскую (Мячык з «Нататак доктара», студыя «Прэм’ера», гімназія № 1).

За лепшы дэбют уганараваны Аляксей Нікіцін (Себасцьян у дзяцінстве – «Пра мейстэрзінгера Себасцьяна з Фурта і Аўгусціна бесталаннага, ці бясконцая песня лёсу», гімназія №8), Дзмітрый Фадзееў (Андрэй з «Сертыфікату», СШ №2) і Арцём Серафімаў (Раман з таго ж спектакля).

Фестываль паказаў, які вялікі тэатральны патэнцыял закладзены ў нашых юных артыстах. Мы развітваемся са «Школьным тэатрам-22» і будзем з нецярплівасцю чакаць наступнага, 23-га па ліку фестываля.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка