«ШКОЛЬНЫ ТЭАТР-22»: НА ФІНІШНАЙ ПРАМОЙ

23-24 красавіка ў 22-гі раз у Віцебску пройдзе гарадскі конкурс «Сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр». Заснавальнікамі яго з’яўляюцца аддзел адукацыі, спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама, а таксама Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа. Удзельнікамі яго па традыцыі з’яўляюцца пераможцы раённых конкурсаў школьных тэатральных калектываў.

Сёлета асноўная праграма чытанняў адбудзецца 23 красавіка, на камернай сцэне Коласаўскага тэатра, пачатак а 10-й гадзіне.

Рэпертуар школьных тэатраў, што патрапілі ў фінал, склалі творы сучасных беларускіх аўтараў: Васіля Быкава, Віктара Карамазава, Анатоля Дзялендзіка, Дзмітрыя Багаслаўскага, Святланы Бартохавай, Андрэя Федарэнкі, Валерыя Гапеева, Юрыя Вутты, Васіля Ткачова і іншых. Большасць спектакляў уздымаюць праблемы маральнага выбару, адказнасці падлеткаў і наогул маладых людзей за свае ўчынкі. Не выключэннем у дадзеным выпадку з’яўляюцца і творы на ваенную тэматыку. Яны таксама паказваюць, як у крытычных, экстрэмальных сітуацыях раскрываецца чалавек.

У склад журы конкурсу ўваходзяць творчыя работнікі тэатра імя Якуба Коласа і выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў. Узначальвае яго народная артыстка Беларусі Святлана Акружная.

24 красавіка а 15-й гадзіне на той жа камернай сцэне вас чакае адмысловы тэатральны ўрок ад акцёрскага і рэжысёрскага курсаў Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў. Пасля гэтага адбудзецца падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў .

Запрашаем усіх, хто цікавіцца сцэнічным мастацтвам, на сцэнічныя чытанні!

Уваход вольны.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка