ШКОЛЬНЫ ТЭАТР-20. ВЫНІКІ.

Прызы і дыпломы сцэнічных чытанняў «Школьны тэатр-20»
Гран-пры - тэатральны калектыў «Прэм’ера» гімназіі №1 г.Віцебска за спектакль «Дзіцячая пляцоўка» Таццяны Быкавай (кіраўнік Таццяна Быкава).
I месца - тэатральны калектыў «Прэм’ера» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска за спектакль «Лісце каштанаў» Уладзіміра Караткевіча (кіраўнік – Паліна Паўлыга).
I месца - драматычны гурток «Аншлаг» сярэдняй школы №21 г.Віцебска за спектакль «Мост у цішыню» Вікторыі Грэцкай (кіраўнік – Святлана Карпенка).
II месца - узорная тэатральная студыя «Дарослыя дзеці» гімназія №8 г.Віцебска за спектакль «Невядомая справа Шэрлака Холмса» Аляксандры Раманавай (кіраўнік – Аляксандра Раманава).
II месца - тэатральны калектыў «Тэатр цудаў» сярэдняй школы №45 г.Віцебска за спектакль «Стомлены д’ябал» Сяргея Кавалёва (кіраўнік – Канстанцін Ганчароў).
III месца - школьны тэатр «Сарока» сярэдняй школы №40 г.Віцебска за спектакль «Суд» паводле п’есы «Семачкі» Васіля Ткачова (кіраўнік – Ілона Асоўская).
III месца - школьны тэатр сярэдняй школы №28 г.Віцебска за спектакль «Калі ў сэрцы жыве каханне…» Кацярыны Дормінай (кіраўнік – Зоя Таранеўская).
Дыплом глядацкіх сімпатый - школьнага тэатра «Сарока» сярэдняй школы №40 г.Віцебска за спектакль «Суд» паводле п’есы «Семачкі» Васіля Ткачова (кіраўнік – Ілона Асоўская).
Спецыяльны прыз Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза тэатральных дзеячаў - тэатральны калектыў сярэдняй школы №2 г.Віцебска за спектакль «Успаміны» па апавяданні «Memento mori» Янкі Брыля (кіраўнік – Алена Іванова).
Лепшы спектакль для юнацтва - «Калі ў сэрцы жыве каханне…» Кацярыны Дормінай школьны тэатр сярэдняй школы №28 г.Віцебска (кіраўнік – Зоя Таранеўская).
За папулярызацыю і яскравае ўвасабленне беларускай драматургіі ганаруюцца школьны тэатр «Паліглот» гімназіі №2 г.Віцебска за спектакль «Трыбунал» Андрэя Макаёнка (кіраўнік – Тамара Кабяк) і школьны беларускі тэатр «Фавор» сярэдняй школы №10 г.Віцебска за спектакль «Дагарэла свечачка…» Алеся Петрашкевіча (кіраўнік – Жаннэта Рамановіч).
За актыўны ўдзел у сцэнічных чытаннях «Школьны тэатр-20» ганаруецца школьны тэатр «Роздум» сярэдняй школы №42 за спектакль «Кароткі подых кахання» Маргарыты Івановай (кіраўнік – Маргарыта Іванова).
За лепшую рэжысёрскую работу ганаруецца Аляксандра Раманава – рэжысёр спектакля «Невядомая справа Шэрлака Холмса», кіраўнік узорнай тэатральнай студыі «Дарослыя дзеці» гімназія №8 г.Віцебска.
За лепшую работу мастака-пастаноўшчыка на сцэнічных чытаннях «Школьны тэатр-20» ганаруецца Жаннэта Рамановіч – мастак-пастаноўшчык спектакля «Дагарэла свечачка…» Алеся Петрашкевіча, кіраўнік школьнага беларускага тэатра «Фавор» сярэдняй школы №10 г.Віцебска.
За лепшае музычнае афармленне на сцэнічных чытаннях «Школьны тэатр-20» ганаруецца Паліна Паўлыга - кіраўнік тэатральнага калектыву «Прэм’ера» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска за спектакль «Лісце каштанаў» Уладзіміра Караткевіча.
За лепшую мужчынскую ролю Сазоныча ганаруецца Іпаліт Русалаў, удзельнік школьнага тэатра «Сарока» сярэдняй школы №40 г.Віцебска (кіраўнік – Ілона Асоўская).
За лепшую мужчынскую ролю Яські ганаруецца Вагіф Мірзоеў, удзельнік тэатральнага калектыву «Тэатр цудаў» сярэдняй школы №45 г.Віцебска (кіраўнік – Канстанцін Ганчароў).
За лепшую галоўную жаночую ролю Марфы ганаруецца Кацярына Піталенка, удзельніца школьнага беларускага тэатра «Фавор» сярэдняй школы №10 г.Віцебска (кіраўнік – Жаннэта Рамановіч).
За лепшую галоўную жаночую ролю Алёны ганаруецца Вольга Шпакава, школьны тэатр сярэдняй школы №28 г.Віцебска (кіраўнік – Зоя Таранеўская).
За лепшую жаночую ролю другога плану Паліны ганаруецца Лізавета Зайцава, удзельніца школьнага тэатра «Паліглот» гімназіі №2 г.Віцебска (кіраўнік – Тамара Кабяк).
За лепшую жаночую ролю другога плану Лізкі ганаруецца Кацярына Кандрацьева, удзельніца тэатральнага калектыву «Прэм’ера» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска (кіраўнік – Паліна Паўлыга).
За лепшую мужчынскую ролю другога плану Раланда ганаруецца Дзмітрый Маслюкоў, удзельнік тэатральнага калектыву «Прэм’ера» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска (кіраўнік – Паліна Паўлыга).
За лепшую мужчынскую ролю другога плану Нямецкага афіцэра ганаруецца Канстанцін Ганчароў, удзельнік школьнага тэатра сярэдняй школы №2 г.Віцебска (кіраўнік – Алена Іванова).
За яскравы дэбют – ролю Сёмы Самсонава ганаруецца Аляксей Шаміч, удзельнік тэатральнага калектыву «Прэм’ера» гімназіі №1 г.Віцебска (кіраўнік – Таццяна Быкава).
За яскравы дэбют – ролю Валодзькі ганаруецца Іван Кузьміноў, удзельнік школьны тэатр «Паліглот» гімназіі №2 г.Віцебска (кіраўнік – Тамара Кабяк).
За яскравы дэбют – ролю Крысцінкі ганаруецца Паліна Юшкоўская, удзельнік тэатральнага калектыву «Прэм’ера» гімназіі №1 г.Віцебска (кіраўнік – Таццяна Быкава).
За яскравае выкананне ролі Печніка ганаруецца Віталій Фядосаў, удзельнік школьнага тэатра сярэдняй школы №2 г.Віцебска (кіраўнік – Алена Іванова).
За яскравае выкананне ролі Толіка ганаруецца Анатоль Сухаў, узорнай тэатральнай студыі «Дарослыя дзеці» гімназія №8 г.Віцебска (кіраўнік – Аляксандра Раманава).
За яскравае выкананне ролі Васілько ганаруецца Кірыл Якушэнка, удзельнік тэатральнага калектыву «Прэм’ера» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска (кіраўнік – Паліна Паўлыга).
За яскравае выкананне ролі Марыі ганаруецца Раман Багданаў, удзельнік школьнага тэатра «Сарока» сярэдняй школы №40 г.Віцебска (кіраўнік – Ілона Асоўская).
За яскравае выкананне ролі Любачкі ганаруецца Анастасія Ксенафонтава, удзельніца школьнага беларускага тэатра «Фавор» сярэдняй школы №10 г.Віцебска (кіраўнік – Жаннэта Рамановіч).
За яскравае выкананне ролі Суседкі ганаруецца Аляксандра Канаваленкава, удзельніца тэатральнага калектыву «Тэатр цудаў» сярэдняй школы №45 г.Віцебска (кіраўнік – Канстанцін Ганчароў).
За яскравае выкананне ролі Вікі ганаруецца Вікторыя Грэцкая, удзельніца тэатральнага гуртка «Аншлаг» сярэдняй школы №21 г.Віцебска (кіраўнік – Святлана Карпенка).
За значны асабісты ўклад у развіццё школьнага тэатральнага руху горада Віцебска ганаруецца пачынальнік сцэнічных чытанняў «Школьны тэатр-20» Святлана Мікалаеўна Дашкевіч.
За значны асабісты ўклад у развіццё школьнага тэатральнага руху горада Віцебска ганаруецца пачынальнік сцэнічных чытанняў «Школьны тэатр-20», заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Георгіевіч Грушоў.
За значны асабісты ўклад у развіццё школьнага тэатральнага руху горада Віцебска ганаруецца метадыст дзяржаўнай установы адукацыі «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» Ларыса Уладзіміраўна Ягорава.
Добавить комментарий